Намеснік Генеральнага пракурора Аляксандр Лашын у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» уручыў пашпарты юным жыхарам нашай краіны.
У Генпракуратуры гэта акцыя праходзіць штогод, пачынаючы з 2014 года.
Сярод тых, хто атрымаў свой першы дакумент, які засведчвае асобу і пацвярджае грамадзянскую прыналежнасць, – прадстаўнікі моладзі, у тым ліку дзеці пракурорскіх работнікаў, з розных рэгіёнаў краіны. Усе падлеткі дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці.
Напрыклад, Арына Шыпінская, навучэнка 8 класа сярэдняй школы № 111 г. Мінска ўзнагароджана дыпломам 3 ступені раённага конкурсу «Нашчадкі Скарыны», дыпломам 3 ступені раённага конкурсу «Ты будзеш звінець, мая родная мова!», удзельнічала ў рэспубліканскім тэлевізійным праекце «Я ведаю!».
Аляксандр Лашын у сваім выступе сказаў дзецям простыя, але важныя словы: «Перад вамі – шырокія гарызонты. Пад небам роднай Беларусі вы зможаце раскрыць свае таленты і здольнасці, атрымаць добрую адукацыю і любімую прафесію. Упэўнены, вы прынесяце нашаму грамадству карысць, станеце годнымі людзьмі. Жадаю вам поспеху, здароўя і цікаўнасці, каб упарта ісці да сваёй мэты».
Пасля цырымоніі для яе юных удзельнікаў адбыўся святочны канцэрт.
Відэатрансляцыю мерапрыемства вёў Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», ctv.by.
Фота: Генеральная пракуратура
Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры