Кіраўніцтва

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПРАКУРОР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ САВЕТНІК ЮСТЫЦЫІ 2 КЛАСА

01_edit_400-533.jpg

Швед Андрэй Іванавіч нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. 

У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства». 

У 1996-2006 гадах праходзіў службу ў органах пракуратуры на розных пасадах – у пракуратуры горада Мінска і Генеральнай пракуратуры. 

З 2006 па 2010 год працаваў начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 

У 2010-2011 гадах – намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. 

У 2012-2013 гадах – першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

З 2013 па 2020 год – Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2020г. № 341 прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Яму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа. 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. 

Узнагароджаны ордэнам Пашаны і ордэнам Айчыны III ступені.