Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць наведаў ААТ «Чырвоны харчавік» ў г.Бабруйску

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць наведаў прадпрыемства кандытарскай галіны прамысловасці - ААТ «Чырвоны харчавік» (г. Бабруйск). 

Разам з ім на прадпрыемства прыехалі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадюк, пракурор г.Бабруйска Віктар Гаўрыкаў, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў. 

Аляксандр Канюк азнаёміўся з работай кандытарскай фабрыкі, дзе працуюць больш за 1 100 чалавек. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Анюхоўскі расказаў аб планах мадэрнізаваць абсталяванне, запусціць у эксплуатацыю лагістычны склад. 

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь пацікавіўся памерам дэбіторскай запазычанасці прадпрыемства, велічынёй сярэдняй заработнай платы. Адзначыў важнасць захавання калектыву, працоўных і сацыяльных правоў работнікаў. 

Пасля гэтага Аляксандр Канюк правёў асабісты прыём грамадзян. Зададзеныя яму пытанні тычыліся прыватных выпадкаў афармлення працоўных адносін, некаторыя з іх закраналі нарматворчую дзейнасць. Грамадзяне, якія прыйшлі на прыём, атрымалі ад Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь разгорнутыя адказы з прывядзеннем норм заканадаўства.


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі