Супрацьдзеянне карупцыі: з удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа адбылося 18-е пасяджэнне дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

У г.Ташкенце ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылося 18-е пасяджэнне генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (далей – ШАС). На парадку дня – узаемадзеянне ў сферы процідзеяння карупцыі. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі генеральных пракуратур дзяржаў – членаў ШАС: Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана; дзяржаў-назіральнікаў: Афганістана, Беларусі, Ірана, Манголіі; партнёраў па дыялогу: Азербайджана, Арменіі, Камбоджы. Сярод запрошаных – кіраўнікі Сакратарыята і Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС, Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі пракурораў. 

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, пляцоўку для выступлення якому прадаставіў Выканкам СНД. 

Даведачна. Да асноўных мэт ШАС аднесены ўмацаванне ўзаемнага даверу і добрасуседства паміж дзяржавамі – членамі; садзейнічанне іх эфектыўнаму супрацоўніцтву ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах, а таксама ў галінах адукацыі, энергетыкі, транспарту, турызму, аховы навакольнага асяроддзя; сумеснае забеспячэнне і падтрыманне міру, бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне; прасоўванне да стварэння дэмакратычнага, справядлівага і рацыянальнага новага міжнароднага палітычнага і эканамічнага парадку. 

Удзельнікі форуму абмяняліся інфармацыяй аб сучаснай нагляднай практыцы і эфектыўных механізмах папярэджання карупцыі, а таксама аб спосабах барацьбы з ёй. 

У сваім выступленні Андрэй Швед расказаў аб мерах па барацьбе з карупцыяй у Беларусі, развіцці антыкарупцыйнага заканадаўства. 

Генеральны пракурор Беларусі аднёс зладжаную работу праваахоўных органаў дзяржаў да найважнейшай аспекту процідзеяння карупцыі. «Генеральная пракуратура Беларусі гатова да канструктыўнага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Перакананы, што сённяшняя сустрэча, нават у рэжыме відэаканферэнцыі, стане значным этапам у далейшым развіцці сістэмнага супрацоўніцтва, будзе садзейнічаць умацаванню сумесных намаганняў у барацьбе з карупцыяй», – рэзюмаваў ён. 

Кіраўнікі нацыянальных дэлегацый падзякавалі арганізатарау – Генеральную пракуратуру Рэспублікі Узбекістан за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, адзначылі атмасферу даверу і зацікаўленасць у міждзяржаўным супрацоўніцтве, падкрэслілі важнасць вывучэння і ўкаранення перадавога вопыту ў барацьбе з карупцыяй. 

Краінай, у якой у 2021 годзе пройдзе чарговае пасяджэнне ШАС, вызначана Індыя. 

Фота: прэс-служба Выканкама СНД 

Аддзел інфармацыі 
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі