Дзейнасць
У мэтах забеспячэння вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў пракуратура ажыццяўляе нагляд за:
- дакладным i аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці;
- выкананнем закона падчас дасудовай вытворчасці, пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання;
- адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананнем заканадаўства пры іх выкананні;
- выкананнем заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура праводзіць папярэдняе следства ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь і Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.