Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк наведаў з рабочым візітам адкрытае акцыянернае таварыства «Гомсельмаш». Асноўная мэта візіту – пытанні пагашэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці замежнымі контрагентамі перад прадпрыемствам.
Кіраўніцтва названнага таварыства азнаёміла Генпракурора з работай прадпрыемства, ўзорамі тэхнікі, эканамічнымі паказчыкамі. Аляксандр Канюк даў станоўчую ацэнку вытворчай дзейнасці акцыянернага таварыства.
Даведачна. ААТ «Гомсельмаш» – адно з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, якое ўваходзіць у лік лідэраў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных машын.
Кіраўнік нагляднага ведамства пагутарыў з рабочымі зборачных і іншых цэхаў, сумесна з пракурорам Гомельскай вобласці Віктарам Марозавым правеў прыём работнікаў прадпрыемства.
Заяўнікаў цікавілі пытанні бяспечнага асяроддзя пражывання (законнасць размяшчэння піларамы ў непасрэднай блізкасці жылога дома), невыкананне даўгавых абавязацельстваў індывідуальным прадпрымальнікам. Адна з працаўніц спытала аб прававым рэгуляванні адказнасці асоб, якія размяшчаюць недакладную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт.
На пытанні, якія паступілі, Аляксандр Канюк прадметна і вычарпальна адказаў, па асобных зваротах даў падначаленым пракурорам даручэння і узяў іх выкананне на кантроль.
У завяршэнне рабочай паездкі кіраўнік нагляднага ведамства падзяліўся сваімі ўражаннямі аб візіце з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Гомельшчыны.
Фота: пракуратура Гомельскай вобласці, Мікалай Сусла
Служба інфармацыі
пракуратуры Гомельскай вобласці