Кіраўніцтва
ГЕНЕРАЛЬНЫ ПРАКУРОР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ САВЕТНІК ЮСТЫЦЫІ 2 КЛАСА
Швед Андрэй Іванавіч нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.
У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У 1996-2006 гадах праходзіў службу ў органах пракуратуры - ад стажора, памочніка пракурора раёна, пракурора аддзела пракуратуры горада Мінска, Пракуратуры Рэспублікі Беларусь да кіраўніка розных структурных падраздзяленняў рэспубліканскай пракуратуры.
З 2006 па 2010 год працаваў начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2010-2011 гадах – намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
У 2012-2013 гадах – першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2020 год – Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2020г. № 341 прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Яму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа.
Доктар юрыдычных навук, дацэнт.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.