Захаванне гістарічная памяці – справа кожнага. Генеральны пракурор Андрэй Швед сустрэўся з навучэнцамі Віцебскага кадэцкага вучылішча.

Генеральны пракурор Андрэй Швед правёў сустрэчу ў фармаце адкрытага дыялога з кадэтамі Віцебскага кадэцкага вучылішча, якія вызначыліся ў пошукавай рабоце па ўустанаўленні імёнаў ахвяр Вялікай Айчынай вайны і месцаў іх пахавання.

Даведачна. Віцебскае кадэцкае вучылішча створана ў 2011 годзе. Адукацыйны працэс у навучальнай установе арыентаваны на фарміраванне ў кадэтаў гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах і дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Швед высока ацаніў вынікі такой пошукавай работы, арганізаванай у навучальнай установе. Так, на працягу 2018 – 2022 гадоў у экспедыцыях, паходах на тэрыторыі Віцебскага раёна кадэты выявілі больш 115 захаванняў, якія не знаходзіліся на ўліку ў дзяржавы. Затым перадалі гэтую інфармацыю ў Віцебскі райвыканкам для прыняцця рашэння аб іх ушанаванні.

Даведачна. На аснове сабраных звестак у 2021 годзе вучылішча падрыхтавала і выдала «Збор помнікаў воінскай славы, памятных мясцін, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны Віцебскага раёна», у яким аписана 285 аб’ектаў.

Кадэты ўстанавілі інфармацыйна-мемарыяльныя знакі на месцы былога нацысцкага канцлагера ў вёсцы Лужасна, на пахаваннях партызан і ахвяр вайна ў вёсках Чырвоны Двор, Буяны, Храпавічы і Трыгубцы.

Вітаючы юнакоў і дзяўчат, Генеральны пракурор адзначыў: «Я шчыра вам удзячны і ўражаны той работай, якую вы праводзіце. Столькі месцаў і імёнаў вы ўстанавілі… У гэтых людзей, якія тады, у гады вайны, прапалі без вестак, ёсць родныя і блізкія. Цяпер праз столькі гадоў яны пазнаюць лёс сваіх дзядоў і прадзедаў».

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (12).jpg

Генеральны пракурор папрасіў кадэтаў не сароміцца і задаваць любыя пытанні, якія іх цікавяць. Размова атрымалася па-сапраўднаму сумленная, адкрытая і даверлівая.

Ён распавёў маладым людзям аб расследаванні Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе. Падкрэсліў, што вынікі, якія атрыманы следчай групай на сёння, былі б немагчымыя без дапамогі насельніцтва і садзейнічання такіх актывістаў.

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (5).jpg

Маладыя людзі на сустрэчы задавалі розныя пытані: іх цікавілі і падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, і іншыя тэмы.

Напрыклад, кадэты спыталі Генеральнага пракурора, што могуць зрабіць асабіста яны, каб пакаленне памятала жахі вайны. «Распавядайце праўду. Нават калі вы зможаце дастукацца хаця б да аднаго чалавека – гэта ўжо шмат. Гэта наша агульная праўда. Важна, каб гэта зыходзіла ад вас. Адна справа, калі гэта кажуць такія службовыя асобы, як я, іншая справа, калі гэта гучыць з вашых вуснаў», – адказаў Андрэй Швед.

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (8).jpg

Кадэты таксама носяць пагоны, і менавіта таму іх цікавіла пытанне аб галоўуных, на думку Генеральнага пракурора, якасцях для афіцэра. «Унутраная ўпэўненасць у праўдзе вельмі важная для афіцэра. Вы не маеце права на здраду. Горш за гэта нічога не можа быць. Баязлівасць і слабасць – гэта таксама здрада. Таму памятайце: калі ў вас будзе валявы ўнутраны стрыжань, вас ніхто не зможа зламаць. Заяўляйце ва ўвесь голас, што мы – беларусы, мы самі будзем вызначаь, як нам жыць», – сказаў Андрэй Швед.

«Вельмі страшна, што ў тых краінах, дзе адтрымліваўся фашызм, ён заахвочваецца да гэтага часу. Пасля вайны вырасла не адно пакаленне людзей, якое лічыць, што ўсё, што адбывалася тады, – гэта норма. Там абараняюць людзей, якія забівалі і здзекаваліся над нашымі мірнымі жыхарамі. Тым самым яшчэ раз паказваюць сваю сапраўдную асобу, яны заахвочваюць забойствы, - падкрэсліў Генеральны пракурор. – Падчас расследавання мы атрымалі дакументы з Расійскай Федэрацыі, дзе было сказана, што толькі ў адным лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана не менш за 546 тысяч людзей. Вы толькі ўдумайцеся ў гэтую лічбу. Кожная – гэта асобна ўзятае жыццё».

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (4).jpg

Андрэй Швед таксама звярнуў увагу маладых людзей на тое, што фашызм, нацызм і тада, і зараз недапушчальныя.

Далей маладыя людзі спыталі Генпракурора аб яго прафесійным шляху, а таксама аб тым, якія якасці неабходны для дасягнення высокага прафесійнага выніку.

«Самае важнае ў жыцці – гэта самадысцыпліна і, вядома, самаадукацыя. Як толькі вы перастаеце вучыцца, спазнаваць новае, вы спыніцеся ў развіцці. Але, вывучаючы новую інфармацыю, памятайце, што яна таксама можа быць няпэўнай. Чытайце кнігі. І заўсёды памятайце аб тым, што на вас глядзяць іншыя. Таму вы павінны быць прыкладам ва ўсім», – параіў Андрэй Швед.

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (9).jpg

Папулярнае пытанне «Як стаць пракурорам?» «Проста пастаўце такую мэту і ідзіце да яе. Працавітасць зацятасць дапамогуць вам у вашай мары. А мы, у сваю чаргу, заўсёды радыя бачыць у нашых шэрагах разумных, таленавітых і старанных людзей», – рэзюмаваў Генеральны пракурор.

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (16).jpg

Па выніках сустрэчы Андрэй Швед перадаў Віцебскаму кадэцкаму вучылішчу кнігу «Генацыд беларускага народа», а кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў памятныя сувеніры і Канстытуцю Рэспублікі Беларусь.

Встреча Генпрокурора с кадетами Витебска (11).jpg

Пасля мерапрыемства кадэты наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчынай вайны.

IMG_1468.jpg

Фота: Генеральная пракуратура, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ

і рэдакцыйнай дзейнасці

Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі