«Важна адказваць на любыя пытанні людзей». Генпракурор Андрэй Швед сустрэўся з калектывам СААТ «Камунарка»

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед сустрэўся з працоўным калектывам СААТ «Камунарка». У фармаце дыялогу ён распавёў вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, напрамкі развіцця дзяржавы і грамадства на бліжэйшую перспектыву.

Даведачна. СААТ «Камунарка» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў у Беларусі, уваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам». На прадпрыемстве працуе каля 1 500 работнікаў. Прадукцыя экспартуецца ў 24 краіны свету.

У ходзе сустрэчы Андрэй Швед давёў да ведама яе ўдзельнікаў інфармацыю пра рэальнасць падзей, якія адбываліся ў краіне напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пасля іх правядзення. Распавёў аб тэхналогіях каляровых рэвалюцый і мерах па стабілізацыі грамадска-палітычнага становішча якія прымаюцца праваахоўным блокам. Падкрэсліў, што «Усебеларускі народны сход – лёсавызначальнае мерапрыемства, якое пацвердзіла, што Рэспубліка Беларусь захавалася як незалежная дзяржава, яе курс як сацыяльна арыентаванай дзяржавы мяняцца не будзе... Мы стаім на парозе пэўных пераўтварэнняў, якія будуць накіраваны на вырашэнне дзвюх глабальных задач: абарона суверэнітэту нашай краіны і захаванне сацыяльнай сферы як асновы палітыкі дзяржавы».

Адказваючы на пытанні грамадзян, Андрэй Швед паведаміў аб рабоце дзяржорганаў па рэвізіі заканадаўства з улікам працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, мерах па абароне правоў непаўналетніх і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, аб супрацьдзеянні кіберпагрозам і распаўсюджванню ілжывай інфармацыі ў медыясферы. Патлумачыў каардынуючую ролю пракуратуры ў функцыянаванні праваабарончых механізмаў у краіне.

Генеральны пракурор падзякаваў калектыву прадпрыемства за шчырую размову, выказаў гатоўнасць асабіста прыняць любога работніка па хвалюючай яго праблеме.

У завяршэнні сустрэчы Андрэй Швед ад і сваёй сям'і выказаў падзяку за «вельмі смачную і натуральную прадукцыю, зробленую ад душы».

У ходзе мерапрыемства Генпракурор пагутарыў і з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі: «Сёння людзей турбуюць надзённыя пытанні – пачынаючы ад працоўных адносін і заканчваючы самымі глабальнымі. Важна размаўляць, адказваць на любыя пытанні, закрытых тэм няма і быць не можа».

Фота: belta.by

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі