Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі, адбылося ў Палацы Рэспублікі

У Палацы Рэспублікі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі.

Сярод запрошаных - Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, іншыя вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты, работнікі і ветэраны пракуратуры, прадстаўнікі замежных дэлегацый і іншыя госці.

100-летие Прокуратуры Беларуси (36).jpg

Для гасцей у фае Палаца Рэспублікі працавалі тэматычныя выставы, якія ўключалі фота- і відэаматэрыялы аб станаўленні і развіцці органаў пракуратуры.

100-летие Прокуратуры Беларуси (16).jpg

Урачыстая частка мерапрыемства пачалася з відэазвароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі:

«Векавы юбілей - гэта вяха, якая звязвае разам гісторыю лёсаў многіх пакаленняў. Тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці, і тых, хто беражэ лепшыя традыцыі службы сёння. Вы забяспечваеце нацыянальную бяспеку, абарону суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Дзякую вам за вернасць прафесійнаму абавязку, адданасць Радзіме і беражлівыя адносіны да гістарычнай памяці народа, - сказаў Прэзідэнт. - Сёння для нас, як ніколі, важныя вынікі расследавання фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сабраныя доказы, устаноўленыя абставіны злачынстваў нацызму - гэта адэкватны адказ на кінуты нам выклік. Цяпер трэба захаваць самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне: мір, спакой, стабільнасць. Прымножыць дасягненні беларускага народа, стварыць умовы для далейшага ўмацавання, развіцця і працвітання Беларусі. Абараняючы правы грамадзян, інтарэсы дзяржавы, пракуратура павінна быць у авангардзе рашэння гэтых задач».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў пракурорскім работнікам і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, а таксама мірнага неба над галавой і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

100-летие Прокуратуры Беларуси (18).jpg

Затым Раман Галоўчанка павіншаваў работнікаў пракуратуры са знамянальнай датай - прафесійным святам, пажадаў прафесійных поспехаў.

На падставе Указа Кіраўніка дзяржавы Прэм'ер-міністр уручыў медалі «За працоўныя заслугі»:

намесніку пракурора Гомельскай вобласці Васілю Броўку;

начальніку аддзела пракуратуры горада Мінска Аляксандру Бычкову;

пракурору г.Брэста Андрэю Валадзько;

пракурору Барысаўскага раёна Максіму Дацькевічу;

дырэктару НПЦ Генпракуратуры Ігару Марозу;

начальніку аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Аляксандру Сцененкаву.

Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены:

начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Канстанцін Бяспаленкаў;

начальнік аддзела пракуратуры горада Мінска Ігар Каліта;

намеснік пракурора горада Мінска Казімір Кяжун;

начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Марына Папова;

намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат.

«Слаўная гісторыя ведамства непарыўна звязана з этапамі станаўлення і развіцця нашай дзяржавы і на ўсіх гістарычных ступенях... Сёння наша агульная задача - гэта фарміраванне аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа», - заявіў Кіраўнік Урада.

100-летие Прокуратуры Беларуси (27).jpg

Генеральны пракурор Андрэй Швед у сваім выступленні адзначыў, што «да свайго першага векавога юбілею органы пракуратуры Рэспублікі Беларусь падышлі дастойна, эфектыўна выконваючы пастаўленыя задачы і, што асабліва важна, атрымаўшы высокую ацэнку Кіраўніка нашай дзяржавы».

«На працягу стогадовай гісторыі пракуроры не раз даказвалі адданасць Радзіме і Закону, прыхільнасць высокім маральным ідэалам», - падкрэсліў ён.

100-летие Прокуратуры Беларуси (20).jpg

Гаворачы аб ролі пракуратуры на розных гістарычных этапах, Андрэй Швед згадаў і падзеі 2020 года: «Зноў на вастрыі падзей пракуроры, як і ўвесь праваахоўны блок, знаходзіліся два гады таму, калі была зроблена спроба замаху на нашу беларускую дзяржаўнасць. Сумеснымі намаганнямі на вуліцы гарадоў вернуты мір і спакой».

Кіраўнік нагляднага ведамства не пакінуў без увагі і ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе: «Ад вынікаў нашай дзейнасці сёння, якая ўключае маштабную працу з насельніцтвам, залежыць устанаўленне і захаванне гістарычнай справядлівасці, а значыць, і мірнай будучыні нашых дзяцей».

100-летие Прокуратуры Беларуси (32).jpg

Генпракурор таксама канстатаваў, што ў полі зроку пракурораў знаходзіцца мноства пытанняў, «людзі ідуць да пракурора за абаронай, часта звяртаюцца як да апошняй інстанцыі, дзе аднаўляецца справядлівасць».

«Усё гэта сведчыць аб высокім узроўні даверу, які мы павінны апраўдваць з вамі кожны дзень - пракурор прымае меры па абароне і аднаўленні парушаных правоў у кожным выпадку, дзе ёсць такая неабходнасць», - рэзюмаваў Андрэй Швед.

100-летие Прокуратуры Беларуси (9).jpg

Генеральны пракурор выразіў падзяку кожнаму работніку пракуратуры за годнае выкананне службовага абавязку, настойлівасць і прынцыповасць: «Пракурор сёння – гэта прафесія высокага ўзроўню. Намі закладзены надзейны падмурак для забеспячэння законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь».

У завяршэнні выступлення Андрэй Швед павіншаваў работнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным святам - Днём работнікаў пракуратуры, пажадаў моцнага здароўя, паспяховай дзейнасці на карысць Радзімы, сямейнага дабрабыту.

100-летие Прокуратуры Беларуси (35).jpg

100-летие Прокуратуры Беларуси (34).jpg

Далей для гасцей быў арганізаваны святочны канцэрт.

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі