Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе, супрацьдзеянне нацызму і паралелі з цяперашнім часам: Генеральны пракурор Андрэй Швед сустрэўся з калектывам Дзяржаўнага мытнага камітэта

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, асабіста надаючы вялікую ўвагу сустрэчам з працоўнымі і навучальнымі калектывамі, у тым ліку для гісторыка-прававой асветы грамадзян, прыбыў сёння ў Дзяржаўны мытны камітэт. Кіраўнік нагляднага ведамства праінфармаваў кіруючы склад і супрацоўнікаў ДМК аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўказаў на паралелі многіх падзей 85-гадовай даўнасці з сучаснасцю.

IMG_3173.JPG

Звяртаючыся да аўдыторыі, Генеральны пракурор падкрэсліў, што кіраўнікі Трэцяга рэйха адной з мэтаў вайны супраць Савецкага Саюза абвясцілі скарачэнне славянскага насельніцтва на трыццаць мільёнаў. У пацверджанне сказанага прывёў словы Марціна Бормана, які заяўляў: «Славяне павінны на нас працаваць. У той меры, у якой яны нам не патрэбныя, яны могуць выміраць. Таму абавязковае правядзенне прышчэпак і медыцынскае абслугоўванне з боку немцаў з'яўляецца залішнім. Размнажэнне славян непажадана. Адукацыя небяспечна. Для іх дастаткова ўмець лічыць да ста. У лепшым выпадку прымальная адукацыя, якая рыхтуе для нас карысных марыянетак».

Андрэй Швед нагадаў пра тое, што ў сваіх ідэях Гітлер натхняўся тэорыяй і практыкай брытанскіх, французскіх і паўночнаамерыканскіх каланізатараў – больш за ўсё яго цікавілі так званыя «індзейскія войны», а фактычна – генацыд карэннага насельніцтва Амерыкі. Пры гэтым народы Савецкага Саюза фюрэр таксама разглядаў як «недачалавекаў», якія падлягалі заняволенню і частковаму знішчэнню.

У развіццё тэмы Генеральны пракурор канстатаваў: «Ужо ў верасні 1941 года, калі ўся тэрыторыя БССР была захоплена нямецка-фашысцкімі войскамі, у няволі апынулася больш за сем мільёнаў яе жыхароў. Для арганізацыі і правядзення ў шырокім маштабе генацыду, рабаванняў і іншых злачынстваў урад нацысцкай Германіі і вышэйшае камандаванне германскай арміі накіравала на тэрыторыю нашай краіны карныя падраздзяленні органаў паліцыі бяспекі і СД, вермахта, зондэркаманды, войскі «СС», латышскія, літоўскія, украінскія і іншыя калабарацыянісцкія фарміраванні. Масавае знішчэнне людзей было пастаўлена на паток і вялося самымі варварскімі метадамі: расстрэлы і шыбеніцы, газавыя камеры і спальванне, голад і распаўсюджванне эпідэмій. На тэрыторыі Беларусі было арганізавана звыш 560 лагераў смерці, дзе шляхам стварэння невыносных умоў знішчана значная колькасць людзей. Стандартным сцэнарыем стала знішчэнне вёсак разам з жыхарамі ў рамках так званых ўціхамірвальных акцый. Па сутнасці, нацысты і іх памагатыя праводзілі карныя аперацыі, накіраваныя на запалохванне і вынішчэнне мірнага насельніцтва. Гэта павінна было навесці страх і здушыць спробы супраціўлення акупацыйнаму рэжыму».

Як адзін з тысячы прыкладаў жорсткасці і адмаўлення каштоўнасці чалавечага жыцця кіраўнік нагляднага ведамства агучыў звесткі з пратакола і распавёў аб падзеях красавіка 1944 года, калі савецкія войскі паблізу вёскі Сіманіцкі Млынок (у цяперашні час – Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці) выявілі месцы масавага знішчэння мірных жыхароў, якія хаваліся ў лясах, але былі забіты нямецкімі войскамі восенню 1941 года: «З выкапанай ямы падняты 72 трупы, з якіх 20 дзяцей ад 15-гадовага да груднога ўзросту, 35 жанчын, з іх дзве – цяжарныя (на шостым-семым месяцы), і тры старыя. Гвалтоўная смерць у большасці выпадкаў наступіла ў выніку прымянення халоднай тупой зброі. Амаль ва ўсіх дзяцей і дарослых былі раструшчаны галовы. У астатніх трупаў сляды агнястрэльных ран, зробленых з блізкай адлегласці. Грудныя дзеці на руках у мёртвых маці сутаргава ахапілі іх застылымі рукамі. Усе, хто знаходзіліся ў яме, падвергліся зверскім катаванням. Устаноўлена, што грудных дзяцей і частку параненых закапалі жыўцом».

IMG_3330.JPG

Андрэй Швед праінфармаваў аб штодзённай працы пракурораў па фіксацыі звестак ад відавочцаў тых падзей і іх сваякоў – на сёняшні дзень дапытана больш за 17 тысяч чалавек, з іх амаль 8 тысяч – былыя вязні лагераў смерці; аб праведзеных больш за 400 аглядаў месцаў здарэнняў, падчас якіх устаноўлены раней невядомыя месцы масавых забойстваў грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку ва ўрочышчы Іванаўшчына Лагойскага раёна, Чэнкаўскім лесе Гомельскага раёна, урочышчы Уручча Мінскага раёна і іншых месцах краіны.

Ён запэўніў, што Генеральная пракуратура прыкладзе ўсе намаганні для прыцягнення кожнага жывога нацысцкага злачынца да крымінальнай адказнасці нягледзячы на тое, што яны карыстаюцца абаронай замежных дзяржаў і хаваюцца ад правасуддзя на іх тэрыторыях.

У ходзе сустрэчы таксама прагучала, якая пракуратурай праводзіцца інфармацыйная, адукацыйная і выхаваўчая праца, нарматворчая дзейнасць.

Генеральны пракурор паглыбіўся ў гісторыю краіны, растлумачыў, чаму тэма гераічнай барацьбы беларускага народа ў гады вайны за сваё выжыванне атрымала сёння новае гучанне.

Пераходзячы да цяперашняга часу, Андрэй Швед паказаў на праявы экстрэмізму і нацызму, якія зараз пачасціліся ў многіх кропках зямнога шара, а ў дачыненні да Беларусі – пераемнасць дзеючых экстрэмістаў ад апазіцыі з нацысцкімі калабарацыяністамі: «Частка радыкальных палітызаваных фарміраванняў асацыюе сябе з калабарацыянісцкім рухам ў гады нямецкай акупацыі. БЧБ-сімволіка мэтанакіравана выкарыстоўвалася імі ў якасці штучнай сілы, якая аб'ядноўвала і атаясамлівала натоўп падчас масавых беспарадкаў 2020 года».

Генеральны пракурор падрабязна спыніўся на экстрэмісцкай дзейнасці ў ЗША, Канадзе і краінах Еўропы фарміравання «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі», якое было створана ў 1948 годзе пад эгідай заходніх спецслужбаў для аб'яднання часткі беларускіх эмігрантаў, у тым ліку нацысцкіх калабарантаў і іх нашчадкаў.

У прыватнасці, адзначыў, што дзейнасць Рады БНР заснавана на адмаўленні факта існавання сучаснай незалежнай беларускай дзяржавы. Падкрэсліў, што Рада БНР ажыццяўляе не толькі рэабілітацыю нацызму і калабарацыянізму, але і актыўна прапагандуе экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць, папулярызуе асоб, асуджаных за такія дзеянні ў сучасны перыяд.

IMG_3218.JPG

«Вакол Рады БНР пад кантролем спецслужбаў ЗША і іншых заходніх дзяржаў паслядоўна фарміруецца цэнтр антыдзяржаўнай і падрыўной дзейнасці супраць Рэспублікі Беларусь з прэтэнзіяй на фарміраванне паралельных дзяржаўных інстытутаў і атрыбутаў, узурпацыю дзяржаўнай улады з прычыны «гістарычнасці» аднаўлення праў на ўладу. У сваіх апошніх заявах кіраўніцтва Рады БНР адкрыта кажа, што мірныя спосабы барацьбы за ўладу яны ўжо вычарпалі. Генеральная пракуратура ўзбудзіла па дадзеных фактах шэраг крымінальных спраў, якія для арганізацыі папярэдняга расследавання накіравала ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі», – сказаў кіраўнік нагляднага ведамства.

Андрэй Швед звярнуў увагу аўдыторыі на тое, што ў краінах блізкага замежжа дэмаціруюць помнікі воінам-вызваліцелям, апаганьваюць магілы савецкіх салдат і зрываюць цырымоніі ўскладання на іх вянкоў, а ваенізаваныя арганізацыі адкрыта выкарыстоўваюць нацысцкую сімволіку: «Усё гэта – спробы перапісаць гісторыю і перакрэсліць подзвіг савецкага народа. Без рэакцыі заходняй грамадскасці застаюцца пры гэтым факты маршаў нацысцкіх калабарантаў у краінах Прыбалтыкі і на Украіне, якія працягваліся дзесяцігоддзямі».

IMG_3291.JPG

Адказваючы на пытанне з аўдыторыі аб магчымым стварэнні ў краіне мемарыялаў на месцах масавага знішчэння мірных грамадзян пасля завяршэння працэсуальных дзеянняў і перапахавання іх астанкаў, Генеральны пракурор адзначыў, што «такія месцы будуць добраўпарадкаваныя, каб туды можна было прыйсці і прывесці з сабой дзяцей, каб расказаць ім пра трагічныя падзеі».

Адносна рэакцыі на расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе з боку заходніх краін, якое праводзіцца Генеральнай пракуратурай Беларусі, Андрэй Швед адзначыў максімальна магчымую дапамогу з боку Расійскай Федэрацыі ў выглядзе сотняў тысяч перададзеных архіўных дакументаў, якія цяпер перакладаюцца і сістэматызуюцца. Падкрэсліў, што з нядаўняга часу сталі канструктыўнымі падыходы Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў частцы прадстаўлення копій прысудаў па крымінальных справах 1950-х гадоў у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў.

IMG_3341.JPG

Пытанні, якія паступілі, чарговы раз пацвердзілі, што грамадзяне Беларусі разумеюць, аналізуюць і неабыякава ставяцца да трагедыі Вялікай Айчыннай вайны і праблемы захавання гістарычнай памяці, правільна ўспрымаюць падзеі, што адбываюцца ў рэгіёне і свеце.

Напрыканцы сустрэчы Андрэй Швед уручыў узнагароды асобным кіраўнікам мытнай службы за высокі прафесіяналізм, значны ўклад ва ўмацаванне законнасці і дасягненне канкрэтных вынікаў сумеснай дзейнасці органаў пракуратуры і мытных органаў па забеспячэнні эканамічнай бяспекі. Падарыў мытнаму ведамству кнігі «Генацыд беларускага народа» і «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці».

IMG_3352.JPG

Кіраўніцтва і супрацоўнікі ДМК падзякавалі Генеральнаму пракурору за выступ і каштоўныя выданні. Адзначылі значную працу нагляднага ведамства і яго асабісты ўклад у аднаўленне гістарычнай справядлівасці і абарону гістарычнай памяці.

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі