Раней невядомае масавае пахаванне часоў ВАВ: Генпракурор Андрэй Швед наведаў месца раскопак у Гомельскім раёне

У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ў лясным масіве Чонкаўскага лясніцтва ў Гомельскім раёне ўстаноўлена раней невядомае масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Зараз там арганізаваны і праводзяцца працэсуальныя дзеянні.

Да месца раскопак прыбыў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, а таксама памочнік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леанід Касінскі.

186A8347.JPG

Намеснік пракурора Гомельскага раёна Аляксандр Шынкароў, які праводзіў агляды пахаванняў, далажыў аб праведзенай рабоце. 

Гомель.jpg

Па гістарычных сведчаннях, на працягу 1941 – 1943 гадоў нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя зганялі мірных жыхароў акупіраванага Гомеля, уключаючы старых, жанчын і дзяцей, у перасыльны лагер, адкуль вывозілі людзей на машынах, нярдка вялі ў Навабеліцкі лес, дзе расстрэльвалі.

186A8377.JPG 
У распараджэнні пракуратуры з'явіліся звесткі аб перыядычным выяўленні пры валцы лесу ў Чонкаўскім лясніцтве адзінкавых касцяных астанкаў.

Фото Белта Холодилин Сергей на сайт.jpg 
Супаставіўшы гэтую інфармацыю з вынікамі працаёмкіх архіўных даследаванняў, пракурорскія работнікі вызначылі межы меркаванага месца масавага пахавання. Для аказання садзейнічання прыцягнулі вайскоўцаў 52 асобнага пошукавага батальёна. 

У выніку ўжо выяўлены 34 ямы-магілы глыбінёй 2 – 4 метры і дыяметрам 4 метры і больш кожная. З 13 такіх ям ужо канфіскаваны астанкі звыш 300 чалавек. На чарапах маюцца пашкоджанні, характэрныя для скразных агнястрэльных раненняў у патыліцу.

186A8210.JPG 
З магіл канфіскавана значная колькасць гільзаў, куляў ад агнястрэльнай зброі, якая мелася на ўзбраенні Вермахта, датаваных 1938 – 1940, 1943 гадамі выпуску. 

Сярод астанкаў – асабістыя рэчы забітых (расчоскі, жаночыя грабяні, зубныя шчоткі і часткі футляраў да іх, манеты, партманэ, кашалёк, пластмасавыя гузікі, ключы, сцізорыкі, кубкі, фрагменты абутку, люстэрак, рамянёў з спражкамі і хімічных алоўкаў), што сведчыць аб пахаванні тут менавіта мірных жыхароў.

photo_2021-11-17_12-38-50.jpg 

Пры гэтым у дзвюх ямах знойдзены дзве нямецкія манеты з выявай аднагаловага арла і свастыкі - пфенігі, адна з якіх 1942 года выпуску, а таксама нямецкая ваенная фляга 1940 года выпуску. 

Па канфіскаваных рэчах прызначаны медыка-крыміналістычныя, балістычныя, генетычная экспертызы.

Размаўляючы з прадстаўнікамі прэсы, Генеральны пракурор расказаў пра пахаваных тут ахвяраў: «Гаворка ідзе пра жыхароў Гомеля і бліжэйшых раёнаў. Метады знішчэння, сёння пра гэта сказаў судовы эксперт, - гэта стрэл у патыліцу, кантрольны стрэл. Тых, хто не памёр адразу, дабівалі. Побач знаходзіліся бліндажы. Карнікі, іх памагатыя, паліцаі пастаянна жылі тут, а гэта значыць, што сюды пастаянна прывозілі [людзей] і, як на канвееры смерці, знішчалі...Па розных ацэнках тут можа знаходзіцца ад некалькіх дзесяткаў да соцень тысяч мірных грамадзян». 

Леанід Касінскі праінфармаваў аб добра наладжаным супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай у расследаванні і адзначыў, што для распрацоўкі дадзенага аб'екта прынята рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў пошукавага перыяду. «Будзем працаваць да таго часу, пакуль нам будуць дазваляць ўмовы надвор'я», – падкрэсліў ён. 

Андрэй Швед рэзюмаваў, што раней невядомыя месцы масавага знішчэння людзей выяўляюцца практычна штотыдзень, а маштабы генацыду беларускага народа яшчэ трэба будзе ацаніць. 

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь анансаваў выхад расследавання на новы ўзровень і распавёў аб прапанове, якая была агучана Кіраўніком дзяржавы падчас сустрэчы з Генеральным пракурорам Расійскай Федэрацыі, аб стварэнні міжнароднай следчай групы: «Мы ў гэтым кірунку працуем сумесна з нашымі калегамі з Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта і Генпракуратуры Расіі... Таму што гаворка ідзе пра ахвяры не толькі непасрэдна з ліку жыхароў БССР, але і другіх краін, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз, а таксама некаторых еўрапейскіх дзяржаў».

Фота: Генпракуратура, газета «Гомельская праўда», БелТА

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры

 


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі