Практыку іскавай работы пракурораў абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Генеральнай пракуратуры

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа адбылося пасяджэнне калегіі, на якім разгледжаны вынікі падрыхтоўкі і накіравання ў 2022 годзе пракурорамі ў суд іскаў і заяў, іх разгляду ў парадку грамадзянскага судаводства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены калегіі, пракуроры абласцей і горада Мінска, іншыя пракурорскія работнікі.

Адкрываючы пасяджэнне, Генеральны пракурор адзначыў, што пракуроры актыўна выкарыстоўваюць дадзенае права на зварот у суд з заявай аб узбуджэнні грамадзянскай справы, калі гэта неабходна для абароны правоў і ахоўных законам інтарэсаў дзяржавы, а таксама дзяржаўных юрыдычных асоб і грамадзян.

IMG_0503.jpg

«У гэтым напрамку праведзены значны аб'ём працы. У мінулым годзе пракурорамі прад'яўлена амаль 8 тысяч іскаў і заяў на агульную суму больш за 644 млн рублёў», – сказаў Андрэй Швед.

Кіраўнік нагляднага ведамства звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на шэраг недаглядаў і недахопаў у рабоце, падкрэсліўшы, што задача калегіі – выпрацаваць дадатковыя меры па павышэнню якасці іскавай работы пракурора.

З дакладам на калегіі выступіў намеснік Генеральнага пракурора Аляксей Стук. Ён адзначыў, што паўнамоцтвы па прад'яўленні іскаў накіраваны на абарону маёмасных інтарэсаў дзяржавы і дзяржаўных арганізацый. У прыватнасці, у 2022 годзе пракуроры прад'явілі больш за 4,5 тысячы іскаў матэрыяльнага характару, па якіх спагнаны расходы на лячэнне пацярпелых ад супрацьпраўных дзеянняў, па аплаце ФСАН лісткоў непрацаздольнасці і іншых дапамог, страты ад падзяжу жывёлы і іншыя.

IMG_0523.jpg

Амаль кожны чацвёрты іск матэрыяльнага характару быў заяўлены пракурорамі па вынікам праверак пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства. Так, заяўляліся патрабаванні аб прызнанні несапраўднымі шэрагу рашэнняў райвыканкамаў аб прадастаўленні права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу.

Значная доля іскаў, заяўленых у інтарэсах грамадзян, асабліва сацыяльна неабароненай катэгорыі.

Актыўна вядзецца работа па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і накіраванні ў суды іскавых заяў.

Генеральны пракурор звярнуў увагу калег на прыярытэт якасці іскавай работы, а не яе колькасных паказчыкаў. Падкрэсліў важнасць эфектыўнай дасудовай падрыхтоўкі матэрыялаў, а таксама належнага метадычнага забеспячэння дзейнасці.

Андрэй Швед арыентаваў і на тое, што пры вырашэнні пытання аб прад'яўленні іскаў «важна не падмяняць паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і арганізацый».

Асобным блокам разгледжаны пытанні звароту да выканання рашэнняў, вынесеных па ісках пракурораў.

Як адзначана ў ходзе пасяджэння, не ва ўсіх выпадках спагнаннікі патрабуюць выканаўчыя лісты для выканання судовых пастаноў, вынесеных па ісках пракурораў, а атрыманыя – не заўсёды прад'яўляюць да прымусовага выканання, што недапушчальна.

Увага пракурораў акцэнтавана на неабходнасць пастаноўкі перад судом пытання аб прымяненні мер да забеспячэння іску пры прад'яўленні заяў аб спагнанні значных сум.

Рэзюмуючы, Генеральны пракурор нагадаў аб важнасці прадаўжэння работы па абароне правоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы. Пры гэтым запатрабаваў даводзіць вынікі гэтай дзейнасці да грамадскасці, каб людзі разумелі кампетэнцыю нагляднага органа і механізмы абароны і рэалізацыі сваіх правоў.

Па выніках пасяджэння калегіяй Генеральнай пракуратуры прынята рашэнне, якім вызначаны комплекс прадметных арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў для павышэння эфектыўнасці іскавай работы.

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі