На пасаду пракурора Мінскай вобласці прызначаны Юрый Шчацько

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, прадстаўляючы калектыву пракурора Мінскай вобласці Юрыя Шчацько, падзякаваў за службу на дадзенай пасадзе Сяргея Хмарука, пажадаў яму поспехаў на пасадзе намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Кажучы пра Юрыя Шчацько, Генпракурор ахарактарызаваў яго як пісьменнага і адказнага кіраўніка: «За час службы на розных пасадах у органах пракуратуры, Следчым камітэце, узначальваючы ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Юрый Анатольевіч праявіў сябе чалавекам, абсалютна адданым дзяржаве, прысяге, абавязку і сваёй справе».

Андрэй Швед ўручыў пасведчанне і пажадаў Юрыю Шчацько поспехаў, вытрымкі, мудрасці, паступаць па справядлівасці.

Юрый Шчацько нарадзіўся ў в.Арэхава Віцебскага раёна.

У 2005 годзе скончыў установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» па спецыяльнасці «Правазнаўства», 2017 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Прыняты на службу ў органы пракуратуры стажорам на пасаду следчага, далей – следчага, старэйшага следчага пракуратуры Кастрычніцкага раёна г.Віцебска.

У далейшым і да 2008 года працаваў следчым па найважнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.

У 2008–2010 гадах – следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні асабліва важных спраў Генеральнай пракуратуры.

З мая 2010 г. па снежань 2011 г. – начальнік следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.

Са студзеня 2012 г. па чэрвень 2013 г. – намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

З ліпеня 2013 г. па красавік 2021 г. – начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. прызначаны на пасаду пракурора Мінскай вобласці.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III і II ступені, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Фота: пракуратура Мінскай вобласці

Служба інфармацыі
пракуратуры Мінскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі