На пасаду пракурора Гродзенскай вобласці прызначаны Аляксандр Жукаў

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прадставіў калектыву пракуратуры Гродзенскай вобласці Аляксандра Жукава – новага кіраўніка апарата абласной пракуратуры.

Сярод запрошаных на мерапрыемства – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ігар Дземідзенка, кіраўнікі Гродзенскага абласнога суда, Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, УУС Гродзенскага аблвыканкама, упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, Гродзенскага абласнога ўпраўлення МПЗ, Гродзенскай рэгіянальнай мытні, а таксама пракуроры раёнаў і пракурорскія работнікі рэгіёну.

Характарызуючы Аляксандра Жукава, Генпракурор адзначыў яго адданасць абавязку і Айчыне, прыстойнасць, здольнасць аператыўна вырашаць пастаўленыя задачы, уменне прымаць узважаныя рашэнні, тактоўнасць у адносінах да людзей.

Андрэй Швед уручыў пасведчанне і пажадаў пракурору Гродзенскай вобласці стойкасці, мудрасці, паступаць па справядлівасці.

Аляксандр Васільевіч нарадзіўся ў Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі.

У 2002 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства».

Пасля тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах СССР праходзіў службу ў органах унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

З сакавіка 2017 года – начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 3 лiстапада 2021 г. прызначаны на пасаду пракурора Гродзенскай вобласці.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III і II ступені.

Фота: пракуратура Гродзенскай вобласці

Служба інфармацыі
пракуратуры Гродзенскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі