На пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь прызначаны Максім Варонін

voronin.jpg

Генеральны пракурор Андрэй Швед прадставіў калектыву ведамства новага намесніка Генеральнага пракурора Максіма Вароніна. Уручаючы яму службовае пасведчанне, Генеральны пракурор падкрэсліў: «Максім Валер'евіч добра ведае спецыфіку работы органаў пракуратуры. Мае багаты кіраўніцкі вопыт, аб'ектыўны, прафесіянал. Упэўнены, вы ў гэтым хутка пераканаецеся». 

Максім Варонін нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Кастраме Расійскай Федэрацыі. 

У 1997 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Міжнароднае права». 

На службу ў органы пракуратуры быў прыняты ў 1997 годзе на пасаду стажора следчага Навагрудскай міжраённай пракуратуры, затым працаваў следчым гэтай пракуратуры. 

У 2000–2004 гадах – пракурор аддзела па наглядзе за следствам у органах пракуратуры, следчы па найважнейшых справах аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пракуратуры Гродзенскай вобласці. 

З 2004 года па 2011 год праходзіў службу ў Генеральнай пракуратуры на пасадзе пракурора, старшага пракурора ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, намесніка начальніка следчага ўпраўлення - начальніка аддзела. 

У 2008–2010 гадах – саветнік-кансультант у Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 

У 2012–2013 гадах – начальнік упраўлення, галоўнага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта. 

У ліпені 2013 г. прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. 

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2020 г. № 481-к прызначаны на пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. 

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені. 

Фота: sudexpert.gov.by 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі