На калегіі пракуратуры Брэсцкай вобласці падведзены вынікі працы за 2019 год

Пад старшынствам пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава на пасяджэнні калегіі падведзены вынікі працы абласной пракуратуры за 2019 год. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара, начальнікі структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці, пракуроры раёнаў і г.Брэста, іншыя пракурорскія работнікі. 

Сярод запрошаных – старшыня Брэсцкага абласнога суда Антон Гушчын, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аксана Цылько, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Канаплянік, іншыя кіраўнікі праваахоўнага блока вобласці. 

У сваім выступе Віктар Клімаў падкрэсліў, што рэалізаваныя у 2019 годзе пракуратурай ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы дазволілі замацаваць шэраг станоўчых тэндэнцый у дынаміцы і структуры злачыннасці. 

Каэфіцыент злачыннасці ў разліку на 10 тысяч насельніцтва склаў 71,2 і з'яўляецца самым нізкім у рэспубліцы. Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў у рэгіёне практычна засталася на ўзроўні мінулага года. 

Амаль на 6 % менш здзейснена цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Пры гэтым на 21 % знізілася колькасць забойстваў, на 8 % – фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, на 7 % – крадзяжоў, махлярстваў і злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, на 11 % – злачынстваў супраць бяспекі дарожнага руху. 

Значна скарацілася колькасць злачынных дзеянняў сярод непаўналетніх, здзейсненых раней судзімымі і ў групе асоб. 

У той жа час у асобных раёнах зафіксаваны рост злачыннасці: у Іванаўскім (+ 17 %), Драгічынскім (+ 10 %), Маларыцкім (+ 10 %) і Ляхавіцкім (+ 9 %). 

Пракурор вобласці арыентаваў на неабходнасць узмацнення работы па папярэджанні злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення. У 2019 годзе пачасціліся не толькі такія супрацьпраўныя дзеянні (+ 2 %), але і стала больш пацярпелых, якія на момант замаху былі ў нецвярозым стане (+ 6 %). Празмернае ўжыванне спіртных напояў прывяло да 86 % забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 80 % рабаванняў, разбояў і хуліганстваў. 

Па лініі нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў органы пракуратуры вобласці правялі 1 178 праверак. Прынятыя пракурорамі меры рэагавання садзейнічалі вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем. 

Так, па стане на студзень 2020 г. памер пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці ў галіне зменшыўся на 11 %. Разам з тым, нягледзячы на стабілізацыю сітуацыі са скарачэннем гэтага паказчыка і вяртаннем валютнай выручкі ў краіну, суб'екты гаспадарання не заўсёды высвятлялі фінансавае становішча замежных партнёраў, дапускалі змяненне ўмоў аплаты тавару на карысць замежным контрагентам. 

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара ўказаў на неабходнасць актывізаваць работу па барацьбе з карупцыяй. У прыватнасці, прапанавана напрацоўваць практыку прад'яўлення іскаў да асоб, што ўчынілі карупцыйныя правапарушэнні і што валодаюць маёмасцю, кошт якой не пацвярджаны памерам атрыманага даходу. 

Дзмітрый Гара нагадаў аб патрабаванні Генпракурора Аляксандра Канюка ў 2020 годзе надаць больш ўвагі працы тэрытарыяльных пракуратур. «Праблемы, якія хвалююць насельніцтва, лепш за ўсё відавочны на месцах. Менавіта пракуроры раёнаў павінны трымаць руку на пульсе і аператыўна прымаць меры па вырашэнні гэтых праблем», – удакладніў намеснік Генпракурора. 

На пасяджэнні калегіі вызначаны новыя задачы і канкрэтныя мерапрыемствы для пракуратуры вобласці на 2020 год, прыняты рашэнні, мэта якіх – умацаванне законнасці і правапарадку, барацьба з карупцыяй, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы. 

Фота: пракуратура Брэсцкай вобласці 

Служба інфармацыі
пракуратуры Брэсцкай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі