Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржузнагароды і Сцяг пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і Сцяг пракуратуры.

Президент Фото: Пресс-служба.jpg

«Сённяшняя падзея без перабольшання з'яўляецца знакавай і сімвалічнай у гісторыі вашага ведамства. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы ўручаем дзяржаўныя ўзнагароды і Сцяг пракуратуры людзям, на плячах якіх ляжыць адказнасць за гарантаванне бяспекі, законнасці і, самае галоўнае, правапарадку ў нашай дзяржаве», – сказаў Прэзідэнт.

Награды.jpg

Кіраўнік Дзяржавы ўручыў узнагароды наступным работнікам пракуратуры:

ордэн "За службу Радзіме" III ступені – Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Андрэю Шведу;

ордэн Пашаны – пракурору г.Гродна Уладзіміру Клішыну;

медаль "За працоўныя заслугі":

старшаму пракурору аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Дар'і Жук;

намесніку начальніка аддзела пракуратуры горада Мінска Людміле Іваненка;

старшаму пракурору аддзела Генеральнай пракуратуры Аляксандру Каралю;

БелТА коллектив прокуратуры.jpg

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

старшаму пракурору ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Анатолю Гадуну;

намесніку начальніка аддзела Генеральнай пракуратуры Паўлу Елісееву;

намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Міхаілу Шастапалаву;

намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Алегу Аўдзею;

намесніку пракурора Фрунзенскага раёна г.Мінска Крысціне Асран;

пракурору аддзела пракуратуры горада Мінска Аліне Касьянчык.

Алина Касьянчик.jpg

Са словам выступіла адна з узнагароджанных Кіраўніком дзяржавы – пракурор аддзела пракуратуры горада Мінска Аліна Касьянчык, у якім выказала падзяку ад імя калег: "Абавязуемся з гонарам несці званне пракурорскага работніка, аддаючы ўсе свае сілы абароне законнасці і правапарадку ў нашай краіне".

Знамя.jpg

Вручение знамени.jpg

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Андрэю Шведу Сцяг пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Даведачна. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2021 года №160 зацверджаны Сцяг пракуратуры Рэспублікі Беларусь (далей - Сцяг) - асаблівы ганаровы знак, які з'яўляецца сімвалам доблесці і славы, служыць напамінам аб вернасці Рэспубліцы Беларусь і яе народу, неабходнасці прытрымлівацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бездакорна выконваць службовыя абавязкі.

БелТА А.И.Швед.jpg

У сваім выступленні Андрэй Швед выказаў удзячнасць за высокі гонар, аказаны ўручэннем Сцяга.

«Мы абавязуемся шанаваць і берагчы перададзеную нам святыню як сімвал даверу дзяржавы пракурорскай дзейнасці. Запэўніваю Вас, што пракурорскія работнікі і ў далейшым будуць на самым высокім узроўні выконваць пастаўленыя перад намі задачы», – падкрэсліў Генпракурор.

З нагоды памятнай падзеі Генпракурор уручыў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь знак адрознення пракурорскіх работнікаў "За заслугі" і памятны сувенір – Эмблему органаў пракуратуры.

Общение с прессой.jpg

У рамках мерапрыемства Андрэй Швед паразмаўляў з прэсай і распавёў новыя падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

Фота: Генеральная пракуратура, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, БелТА

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі