Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.

Генеральны пракурор праінфармаваў Прэзідэнта аб агульнай крымінагеннай абстаноўцы, якая склалася ў 2021 годзе.

Даведачна. Колькасць зарэгістраваных у краіне злачынстваў зменшылася на 8% - з 95 478 да 87 696.

Скарацілася колькасць найбольш небяспечных гвалтоўных злачынстваў супраць асобы: забойстваў (з замахамі) - на 4,8%, наўмысных прычыненняў цяжкага цялеснага пашкоджання - на 5%, згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару - на 4%.

На 7% зменшылася колькасць людзей, якія загінулі ад злачынстваў, - з 886 да 824.

Негатыўныя з'явы другой паловы 2020 года не аказалі адмоўнага ўплыву на працу праваахоўных і дзяржаўных органаў і грамадства ў цэлым.

Значныя намаганні праваахоўнікаў былі накіраваны на супрацьдзеянне экстрэмісцкім праявам, а таксама на стабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў краіне.

Пытанні раскрыцця і расследавання злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці двойчы разглядаліся на пасяджэннях рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй пад кіраўніцтвам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай задачай названа забеспячэнне непазбежнасці адказнасці арганізатараў, каардынатараў і актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў і пратэстных акцый, пазбаўленне іх фінансавання.

У выніку прынятых мер колькасць учыненых крымінальных дзеянняў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю і ўдзелам у незаконных пратэстных акцыях, стала штомесяц змяншацца.

Так, у 2021 годзе акцыі пратэсту былі разавымі і нешматлікімі, у асноўным размяшчаліся пратэстная сімволіка і атрыбутыка ў агульнадаступных месцах. Заклікі да правядзення забастовак не атрымалі падтрымкі.

Непасрэдна пракуроры:

распачалі 523 крымінальныя справы аб злачынствах, звязаных з незаконнымі пратэстнымі акцыямі;

накіравалі ў суды 300 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі, з якіх на сёння разгледжана і задаволена 259 заяў;

абмежавалі доступ да 15 сайтаў і сеткавых выданняў;

забяспечылі шляхам падачы іскаў і ўнясення прадстаўленняў ліквідацыю 60 арганізацый дэструктыўнай накіраванасці;

абвясцілі больш за 8 тысяч афіцыйных папярэджанняў;

правялі каля 5 тысяч выступленняў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі.

У 2021 годзе пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па больш як 1 200 крымінальных справах аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці ў адносінах да звыш 1 600 асоб. Па ўсіх справах рэалізаваны прынцып непазбежнасці адказнасці.

Фактаў пастановы апраўдальных прысудаў не было.

Па пратэстах пракурораў, прынесеных па прычыне разыходжання пазіцый дзяржаўных абвінаваўцаў з рашэннямі судоў, узмоцнена пакаранне 28 асобам.

Найбольш строгім мерам адказнасці падвергнуты арганізатары злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, а таксама асобы, асуджаныя за ўчыненне актаў тэрарызму.

Праваахоўная сістэма вырашала ў тым ліку паўсядзённыя задачы па забеспячэнні правапарадку, а таксама праблемныя пытанні агульнакрымінальнай злачыннасці.

Значную долю ўсіх злачынстваў у 2021 годзе склалі кіберзлачынствы (15 503, або 17,5%), ад якіх пацярпелі ў тым ліку пажылыя людзі.

Пул Первого А.И.Швед.jpg

Аспекты супрацьдзеяння кіберзлачыннасці разгледжаны ў красавіку 2021 года на пасяджэнні рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй - выпрацаваны план дзеянняў, упор зроблены на прафілактыку і работу з насельніцтвам. Адпаведныя мерапрыемствы таксама рэалізуюцца Саветам Міністраў.

У мінулым годзе ўдалося пераламіць тэндэнцыю росту такіх злачынстваў - іх колькасць скарацілася на 39%, або з 25 575 да 15 503.

У 2021 годзе на 31 % павялічылася колькасць нарказлачынстваў (з 3 620 да 4 707), у тым ліку фактаў збыту - на 43 %, з 1 780 да 2 545. Рост названых злачынстваў адзначаны ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, істотна больш стала забірацца псіхатропаў. Большасць нарказлачынстваў здзейснена з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Пра наркапагрозу, якая захоўваецца, сведчыць таксама павелічэнне фактаў гібелі грамадзян у выніку перадазіровак наркотыкамі.

Актуальнай з’яўляецца праблема ўцягвання ў наркаабарот непаўналетніх.

Даведачна. У 2021 годзе нарказлачынствы ўчынілі 111 непаўналетніх (у 2015 годзе - 366, 2016 годзе - 211, 2017 годзе - 101, 2018 годзе - 59, 2019 годзе - 57, 2020 годзе - 36).

Па адзначаных недахопах пракуроры ў адрас кіраўніцтва АУС унеслі акты рэагавання. Гэтае пытанне будзе на кантролі і сёлета.

Адзначана зніжэнне на 41 %, або з 1 806 да 1 064, колькасці выяўленых карупцыйных злачынстваў, што патрабуе больш эфектыўнай работы праваахоўнага блока ў гэтай частцы.

У бягучым годзе каардынацыйная і наглядная дзейнасць органаў пракуратуры будзе накіравана на барацьбу з экстрэмізмам, павышэнне эфектыўнасці работы праваахоўных органаў па супрацьдзеянні карупцыі і распаўсюджванні наркотыкаў.

Нагляд за выкананнем заканадаўства быў засяроджаны на выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, а таксама дзіцячага дабрабыту.

У мінулым годзе на 4 %, або з 6 071 да 6 308, узрасла колькасць пажараў і загінуўшых на іх грамадзян (+6 %, з 633 да 672). Гэта сведчыць аб недапрацоўках сістэмы дзяржаўнага пажарнага нагляду і мясцовых улад.

З чэрвеня 2021 года пракуроры па кожным такім факце правяралі выкананне заканадаўства аб пажарнай бяспецы, устанаўлівалі прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі здарэнням.

На працягу зімовага абагравальнага сезона Генеральная пракуратура праводзіць праверкі ў раёнах з неспрыяльнай сітуацыяй, па выніках якіх плануецца праінфармаваць урад.

У цэнтры ўвагі пракурораў у 2021 годзе былі таксама пытанні бяспекі дзяцей і прафілактыкі дзіцячага траўматызму. Праведзена больш за 300 праверак, прынесена каля 700 актаў нагляду, больш за 600 асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці. З улікам праведзенай работы Савету Міністраў унесены прапановы, у тым ліку нарматыўна-прававога характару, па ўстараненні ўскрытых недахопаў.

У прыватнасці, выяўлены парушэнні пры эксплуатацыі атракцыёнаў і гульнёвага надзіманага абсталявання.

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі эксплуатавалі гэтае абсталяванне з грубымі парушэннямі тэхнічных норм, невыкананне якіх стварала рэальную пагрозу здароўю дзяцей.

Пракуратура забяспечыла абарону і іншых правоў непаўналетніх.

У прыватнасці, у большасці школ сталіцы і Мінскага раёна перавышаны нарматывы па напаўняльнасці класаў, не забяспечана належным чынам работа груп падоўжанага дня.

У 370 з 467 (79%) дзіцячых дашкольных установах г. Мінска выяўлены факты перапоўненасці груп, што парушала санітарныя нормы і правілы, выклікала сацыяльную напружанасць, абмяжоўвала магчымасці дзяцей атрымліваць адукацыю недалёка ад дома.

Акрамя таго, ва ўсіх абласцях краіны ва ўстановах адукацыі выяўлены шматлікія парушэнні пры арганізацыі харчавання, у тым ліку невыкананне натуральных норм і санітарных патрабаванняў.

У Савет Міністраў накіравана інфармацыя з прапановамі прааналізаваць гэта пытанне і прыняць меры па ўдасканаленні арганізацыі харчавання.

Асобны напрамак пракурорскага нагляду - выкананне заканадаўства ў сферы АПК.

У ходзе праверак устаноўлены факты безгаспадарлівасці, парушэння тэхналагічных і ветэрынарных норм. Як следства - эканоміцы краіны нанесены ўрон.

Па выяўленых парушэннях Генеральная пракуратура вынесла прадпісанні ў адрас старшыняў аблвыканкамаў.

Даведачна. Органы пракуратуры ўнеслі 2 000 актаў нагляду, да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 3 200 асоб.

У суды прад'явілі 484 іскі аб кампенсацыі ўрону, прычыненага падязжом жывёлы, ў суме 546,9 тыс. рублёў.

Па патрабаванні пракурораў вінаватыя ў дасудовым парадку добраахвотна кампенсавалі 346,3 тыс. рублёў.

Па-ранейшаму актуальная праблема ўтойвання падзяжу буйной рагатай жывёлы. Асноўная прычына - незахаванне ўмоў яе кармлення і ўтрымлівання.

Ёсць факты ўтойвання падзяжу сельгасжывёл, якому садзейнічаў фармалізм у рабоце ветслужбаў.

Узбуджана звыш 350 крымінальных спраў, у тым ліку 134 – органамі пракуратуры.

У 2022 годзе работа па праверцы ўмоў утрымання БРЖ будзе працягнута. Павышаная ўвага - эфектыўнасці працы аблвыканкамаў і ветэрынарных службаў.

У частцы нагляду за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства выяўлены факты невыкарыстання рэсурснага патэнцыялу рыбалоўных угоддзяў, парушэнні з боку арандатараў, напрыклад невыкананне квот на вылаў рыбы, абавязкаў па зарыбленні вадаёмаў, неўнясенне арэнднай платы, а таксама адсутнасць кантролю за іх дзейнасцю.

Генеральная пракуратура таксама ўстанавіла прабелы прававога рэгулявання пры аказанні камерцыйнымі арганізацыямі фінансавых паслуг грамадзянам, што дазваляла выдаваць крэдыты па сутнасці на кабальных умовах (так званыя "грошы ў доўг"). Размова ідзе пра больш як 2 тыс. пацярпелых, у асноўным з нізкім або сярэднім узроўнем даходу, у тым ліку пенсіянераў.

Дарэчы, грамадзяне, атрымліваючы ўзаем 150-300 рублёў, павінны былі вярнуць сумы ў 10 і больш разоў.

У выніку злачыннай схемы выручка толькі ў трох афіляваных камерцыйных фірм, якія трапілі ў поле зроку Генеральнай пракуратуры, склала каля 2 млн долараў ЗША.

Па выніках праверкі ўзбуджана крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у суме 1,7 млн рублёў.

Нацыянальны банк па прапанове Генеральнай пракуратуры арганізаваў карэкціроўку заканадаўства – унесены змяненні ў адпаведны Указ Кіраўніка дзяржавы.

На асаблівым кантролі органаў пракуратуры - своечасовасць і паўната выплаты заработнай платы. Дзякуючы ўмяшанню пракурораў адноўлены працоўныя правы больш за 6,5 тыс. работнікаў, якім выплачана заработная плата ў суме амаль 11 млн рублёў.

У сувязі са шматлікімі скаргамі грамадзян на якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг правераны парадак эксплуатацыі жылога фонду.

Выяўлены шэраг парушэнняў пры правядзенні бягучага і капітальнага рамонту, няякаснае і несвоечасовае выкананне арганізацыямі ЖКГ заявак грамадзян.

Генеральная пракуратура працягне расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Наладжана канструктыўнае ўзаемадзеянне з Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам і архіўнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі.

Рэспубліка Беларусь - адзіная дзяржава на постсавецкай прасторы, дзе органы пракуратуры вядуць поўнамаштабную працу па ўстанаўленні ўсіх абставін злачынства фашыстаў і іх памагатых, а таксама па супрацьдзеянні гераізацыі нацызму.

Фото Генеральная прокуратура 3.jpg

На сёння па крымінальнай справе аб генацыдзе дапытана больш за 12 500 чалавек, праведзена больш за 400 аглядаў месцаў здарэнняў, выяўлены раней невядомыя месцы масавага знішчэння мірнага насельніцтва (урочышча Іванаўшчына ў Лагойскім раёне, урочышча Уручча ў Мінскім раёне, урочышча Мачула ў Лунінецкім раёне, Чэнкаўскае лясніцтва ў Гомельскім раёне).

Фото Генеральная прокуратура 5.jpg

Зыходзячы з паказанняў сведак і атрыманых архіўных дакументаў, у тым ліку у Расіі, трэба праверыць інфармацыю яшчэ пра больш за 100 раней невядомых месцаў масавага пахавання ахвяр генацыду.

Генеральная пракуратура падрыхтавала даведачна-аналітычныя матэрыялы па гэтай тэматыцы, а таксама аб ідэйнай сувязі нацыстаў, калабарантаў і сучасных палітызаваных экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Іх распрацоўка ажыццяўлялася ў цесным супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным архівам, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Следчым камітэтам, КДБ і МУС, а таксама з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Артефакты (9).jpg

У мэтах рэалізацыі Указа Кіраўніка дзяржавы аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці арганізавана работа па стварэнні экспазіцый у музейных установах усіх рэгіёнаў краіны, для чаго Генеральная пракуратура таксама адбірае тэматычныя матэрыялы.

Савету Міністраў прапанавана разгледзець пытанне аб стварэнні адзінага мемарыяльнага комплексу ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вызначыць памятныя ўзбуйненыя месцы пахаванняў астанкаў ахвяр генацыду, у якія з захаваннем рытуалаў і ўшанаванняў плануецца перапахаваць касцяныя астанкі.

Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву Генеральнай пракуратуры аб правядзенні ў 2022 годзе міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай подзвігу і ахвярам савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Фота: БелТА, скрыншот з Telegram-канала «Пул Першага», Генеральная пракуратура, sb.by

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі