Генпракурор Андрэй Швед прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» з калегамі ўсклаў кветкі на Ваенных могілках у Мінску ў памяць аб загінуўшых у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

IMG_9669.jpg

Даведачна. Вайсковыя могілкі – адзін з найстарэйшых некропаляў сталіцы. Дата яго заснавання – 1840-я гады.

У гэтым месцы пахаваны астанкі больш за паўтысячы падпольшчыкаў, салдат і афіцэраў Савецкай арміі, якія вызвалялі Мінск, з іх 11 – героі Савецкага Саюза.

Разам з воінамі тут пахаваны вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, вучоныя, людзі творчых прафесій (Янка Купала, Якуб Колас і інш.).

У 2018 годзе па выніках праведзенай праверкі Генеральная пракуратура ініцыявала прысваенне могілкам статуса гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання.

IMG_9696.jpg

Пры размове з прадстаўнікамі СМІ Генпракурор падкрэсліў значнасць забеспячэння сувязі пакаленняў: «Вельмі важна памяць сёння захоўваць, перадаваць і разумець, што тады жылі такія ж людзі, як і мы, тады яны ішлі на смерць…, каб іх нашчадкі жылі шчасліва, без вайны».

Адказваючы на пытанне журналіста, Андрэй Швед праінфармаваў аб праведзенай рабоце і запланаваных працэсуальных дзеяннях па крымінальнай справе аб генацыдзе.

IMG_9759.jpg

У завяршэнне Генеральны пракурор наведаў размешчаную на Ваенных могілках царкву святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, пабудаваную ў канцы XIX стагоддзя, дзе паставіў свечку за спачын мільёнаў людзей, жыццё якіх бязвінна загублена нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі.

IMG_9809.jpg

IMG_9828.jpg

Ад імя Генеральнай пракуратуры Андрэй Швед перадаў настаяцелю храма выдадзеную падчас расследавання крымінальнай справы кнігу «Генацыд беларускага народа» з памятным надпісам.

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі