Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прыняў прысягу ў маладых пракурорскіх работнікаў

З удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа, пракурора горада Мінска Алега Лаўрухіна і пракурора Мінскай вобласці Юрыя Шчацько на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылася ўрачыстая цырымонія прынясення Прысягі пракурорскага работніка асобамі, якія ўпершыню паступілі на службу ў органы пракуратуры Беларусі.

IMG_2335.JPG

Сёння 35 маладых пракурорскіх работнікаў з усёй краіны пакляліся «свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя заканадаўчыя акты і міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь, спыняць любыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дамагаючыся высокай эфектыўнасці ў рабоце, актыўна абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадскія і дзяржаўныя інтарэсы».

Сярод запрошаных – сваякі работнікаў, якія прыносяць Прысягу, клірык прыходу храма Благавернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэй Дзімітрый Харошка, пракурорскія работнікі органаў пракуратуры Мінскай вобласці і горада Мінска.

2022-05-25 Швед А.И..jpg

У сваім пажаданні маладым калегам Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед сказаў: «Запомніце гэты дзень. Вы не проста прыняты на пасады ў органы пракуратуры, не проста надзелі форму пракурорскіх работнікаў. Сёння вы далі клятву – служыць Закону і сваёй краіне. Нясіце сваё абавязацельства і клятву дакладна і годна. Не забывайцеся, што няма простых пытанняў. Памятайце, што праблема кожнага чалавека – гэта і ваша праблема. І не важна, як далей складзецца ваш лёс у служэнні Радзіме, ці будзеце вы ў органах пракуратуры ці іншых дзяржаўных структурах на сваіх плячах насіць пагоны, памятайце – ад вашай адданасці агульнай справе, сваёй краіне залежыць будучыня не толькі вашых родных і блізкіх, але і вашых дзяцей і ўнукаў. Жадаю вам удачы! Жадаю вам не забываць ніколі пра словы прынесенай сёння Прысягі!».

Протаіерэй Дзімітрый Харошка, звяртаючыся да пракурорскіх работнікаў, якія прынялі Прысягу, адзначыў: «У гэтыя велікодныя дні вы ўваходзіце ў новае жыццё. Цяпер вы людзі служывыя. І для вас словы «гонар», «доблесць», «годнасць» павінны стаць тым сцягам, пад якім вы будзеце ажыццяўляць тую справу, якую даручыў вам Бог. Бог устанавіў пачатак, уладу, законы, даў запаведзі людзям, якія яны павінны выконваць, каб жыць у міры і спакоі».

IMG_2426.JPG

У час размовы з журналістамі Андрэй Швед падкрэсліў: «Сёння ў пракуратуры, як і ў любой структуры, якая заклікана абараняць закон і парадак, асноўнае патрабаванне – гэта адданасць сваёй краіне. Абстаноўка такая, і мы павінны ўлічваць падзеі жніўня 2020 года, што выпадковых людзей быць на дзяржслужбе не павінна. Гэта людзі, якія сапраўды абавязаны разумець адказнасць, разумець тое, што ад кожнага з іх залежаць дабрабыт і спакой... на нашых вуліцах, у нашых сем'ях, нашых дамах. Вы сёння бачыце твары маладых работнікаў, усе яны свядома прыйшлі служыць. Іх жыццё, жыццё дарослых людзей, падзялілася на два этапы: да гэтага дня і пасля гэтага дня. Прысяга – гэта не проста словы, гэта маральнае абавязацельства перад усімі намі, перад роднымі і блізкімі сумленна выконваць свой абавязак. Калі кожны з нас і ўсе мы разам будзем проста правільна і шчыра працаваць, ніхто нас ніколі не зломіць і не пераможа. Моладзь, якая сёння прыняла Прысягу, павінна гэта разумець. Я бачу, што ў іх ёсць разуменне той адказнасці, якая на іх ускладзена».

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі