Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк выступіў на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама па праблемах ЖКГ

Пры ўдзеле Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леаніда Анфімава, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Гродзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча, Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Церахава, намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Хмеля праведзена сумеснае пасяджэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Тэма мерапрыемства – удасканаленне і развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці.

Аляксандр Канюк у сваім выступленні ўказаў на важнасць дакладнага выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавiка 2019 г. № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Даведачна:
Асноватворныя напрамкі дзейнасці паводле Дырэктывы - павышэнне якасці паслуг і паляпшэнне працы з насельніцтвам, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, цеплавая мадэрнізацыя жыллёвага фонду, паляпшэнне якасці пітной вады, удасканаленне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

«Становішча спраў у гэтых сферах у Гродзенскай вобласці патрабуе паляпшэння, - сказаў Генпракурор. - Не адпавядае нарматывам якасць вады, якая падаецца насельніцтву. У сярэднім па вобласці 13% пробаў вады камунальных вадаправодаў не адказваюць гігіенічным патрабаванням з-за высокага ўтрымання жалеза. У рэгіёне востра стаіць пытанне з будаўніцтвам станцый абезжалезвання, якое ідзе павольнымі тэмпамі. Распаўсюджаныя парушэнні рэжыму зон санітарнай аховы падземных крыніц пітнога водазабеспячэння », - канстатаваў ён.

Да праблемных пытаннях Аляксандр Канюк аднёс таксама збор і перапрацоўку адходаў.

Даведачна:
Органы ЖКГ Гродзенскай вобласці не выканалі заданні па лініі другасных матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку 5 з 6 даведзеных паказчыкаў па нарыхтоўцы адходаў паперы і кардона, зношаных шын, шкла, палімерных адходаў, адходаў бытавой тэхнікі. Выманне другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў склала 3%. Іх збор іншымі спосабамі - праз сетку прыёмных нарыхтоўчых пунктаў, з дапамогай кантэйнераў і закупкі ў юрыдычных асоб - 16,5%.

Згодна з матэрыяламі пракурорскіх праверак у вобласці недастаткова эфектыўна выкарыстоўваюцца 11 сартавальных станцый камунальных адходаў. У 2018 годзе ступень загрузкі станцый у Гродна, Навагрудку і Слоніме склала 80%, у астатніх раёнах вобласці - толькі 50%. Пры гэтым шэраг палігонаў цвёрдых камунальных адходаў, пастаўленых на баланс органаў ЖКГ, эксплуатаваўся з перавышэннем праектнай умяшчальнасці. Зафіксаваныя парушэнні тэхналагічнага рэгламенту пахавання адходаў, устаноўлены выпадкі забруджвання зямель і лясных масіваў, пахавання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

«Дзяржава ўкладвае ў сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі значныя сродкі, якія павінны ісці на паляпшэнне якасці жыцця нашых людзей. Нямэтавае і нерацыянальнае выкарыстанне грошай, а тым больш іх крадзеж недапушчальныя і жорстка спыняюцца, а вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці. У 2018 годзе ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі здзейснена больш за 100 карупцыйных злачынстваў», - праінфармаваў і папярэдзіў Генпракурор.

Так, мелі месца атрыманне хабараў за заключэнне дагавораў пастаўкі абсталявання і своечасовую аплату работ, а таксама крадзеж сродкаў прадпрыемстваў, у тым ліку шляхам фіктыўнага працаўладкавання.

Па выніках пасяджэння выпрацаваны дадатковыя меры па:

  • выкананню даручэнняў кiраўнiка дзяржавы, дадзеных 20 кастрычніка 2017 г. у ходзе рэспубліканскага семінара аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны;
  • рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016 - 2020 гады.

Фота: газета «Гродзенская праўда»

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі