Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк наведаў з рабочым візітам Добрушскую папяровую фабрыку

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк сумесна з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыем Назаравым, старшынёй Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Міхаілам Касько наведаў з рабочым візітам Добрушскую папяровую фабрыку «Герой працы». 

У дадзеным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры» Аляксандр Каляда. 

Даведачна. Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» – буйное прадпрыемства папяровай галіны Беларусі, дзе выпускаюць каля 90 відаў тавараў, доля экспарту – 80% вырабаў. 

Падчас візіту Аляксандр Канюк азнаёміўся з ходам выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2020 г. №44 «Аб інвестыцыйным праекце», якім прадугледжаны канкрэтныя меры, накіраваныя на рэалізацыю праекта па арганізацыі вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона, вызначаны выканаўцы. 

Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь у першую чаргу цікавілі якасць і тэмпы работ па завяршэнні ўводу аб'ектаў мадэрнізацыі фабрыкі ў эксплуатацыю, пытанні законнасці пры распараджэнні яе маёмасцю. 

Кіраўніцтва прадпрыемства выказала ўдзячнасць органам пракуратуры за прававую дапамогу ў працы. 

У завяршэнне візіту Аляксандр Канюк сустрэўся з працоўным калектывам фабрыкі. 

Фота: пракуратура Добрушскага раёна, belta.by, nashkraj.info 

Служба інфармацыі
пракуратуры Гомельскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі