Генеральны пракурор Андрэй Швед уручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзецям пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры

Сёння Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» уручыў пашпарты дзецям пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры.

IMG_9752.jpg
Сімвалічна, што напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Год міру і стварэння ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў прайшла ў месцы, працятым гістарычнай памяццю, культурнымі традыцыямі, творчасцю і стварэннем, – у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Дзеючая Канстытуцыя ўвабрала багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, вызначыла прыярытэты нашага далейшага развіцця.

IMG_9734.jpg


Звяртаючыся да юных патрыётаў Радзімы, Андрэй Швед сказаў: «Амаль 30 гадоў наша краіна жыве як незалежная суверэнная дзяржава. Упершыню нам пашчасціла без крыві, без узрушэнняў атрымаць вось гэты кавалачак зямлі, дадзены Богам, і жыць. Сімвалічна, што з 2004 года праводзіцца акцыя, калі нашаму маладому пакаленню ўручаецца дакумент, які сведчыць асобу. Але ён не толькі будзе сведчыць вашу асобу, ён будзе яшчэ і падкрэсліваць, што вы – грамадзяне нашай краіны. Калі вы адкрыеце гэты дакумент, то ўбачыце, што вы знаходзіцеся пад абаронай Рэспублікі Беларусь... Вашы мамы і таты – гэта тыя людзі, якія абараняюць вас ад імя Рэспублікі Беларусь, ахоўваюць наш суверэнітэт. Памятайце, за гэтым дакументам стаіць карпатлівая праца вялікой колькасці людзей. Я віншую вас з гэтым знамянальным днём! Ён для вас вельмі важны, таму што гэта планка сталення, планка таго, што вы крок за крокам ўваходзіце ў дарослае жыццё. Памятайце гэты дзень. Ганарыцеся ім і нашай краінай».

IMG_9776.jpg
Уручыўшы маладым людзям пашпарты і падарункі, Генеральны пракурор пажадаў усім мірнага неба над галавой, здароўя, дасягнення пастаўленых мэтаў, поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Беларусі.

IMG_9729.jpg


Атрымліваючы самы важны дакумент у жыцці, ад імя юных грамадзян краіны Сяргей Карлюк падзякаваў Генеральнаму пракурору: «Усведамляючы высокую адказнасць, кожны з нас упэўнены, што наша жыццё, нашы правы і свабоды надзейна абаронены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Я перакананы, што сённяшні дзень запомніцца нам на доўгае і шчаслівае жыццё».

IMG_9867.jpg
Пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў для яе ўдзельнікаў адбылася экскурсія па музеі. Завяршылася мерапрыемства фатаграфаваннем на памяць.

IMG_9912.jpg

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
І рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі