Генеральная пракуратура: падведзены вынікі працы ведамства за 2021 год

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа адбылося пасяджэнне калегіі Генеральнай пракуратуры. На парадку дня – вынікі працы ведамства ў 2021 годзе, задачы па ўмацаванні законнасці і правапарадку на 2022 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі Генеральнага пракурора, пракуроры абласцей і горада Мінска, начальнікі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры, іншыя работнікі.

IMG_6868-1.jpg

Сярод запрошаных – намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Сяргей Кандрацьеў, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў.

IMG_6830.jpg

Ва ўступным слове Генеральны пракурор адзначыў зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў у краіне на 8 %, скарачэнне колькасці найбольш небяспечных гвалтоўных злачынстваў супраць чалавека, а таксама людзей, якія загінулі ад злачынстваў.

Наконт барацьбы з экстрэмізмам кіраўнік ведамства падкрэсліў, што органы пракуратуры ў 2021 годзе арганізавалі і правялі комплекс мер, накіраваных на стабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Задачай пракурораў у сувязі з гэтым названа забеспячэнне непазбежнасці адказнасці ўдзельнікаў і арганізатараў экстрэмісцкай дзейнасці.

Генпракурор праінфармаваў аб тэндэнцыі памяньшэння экстрэмісцкай актыўнасці ў інтэрнет-прасторы, дзе амаль 60 % ад колькасці зарэгістраваных летась злачынстваў былі ўчынены з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

IMG_6809.jpg

Андрэй Швед запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнні законнасці ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, аператыўнаму рэагаванню на звязаныя з ім здарэнні. «Не спыняецца вайскова-палітычны ціск на нашую краіну. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача забяспечыць стабільную абстаноўку ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму. Мы павінны забяспечыць свабоднае волевыяўленне беларускага народа і абараніць наш суверэнітэт», – падкрэсліў Генпракурор.

Ён сфакусаваў увагу пракурораў на абароне сацыяльных правоў грамадзян, больш актыўным супрацьдзеянні карупцыі і незаконнаму абароту наркотыкаў.

Работа па выяўленні каналаў паступлення псіхаактыўных субстанцый у краіну, спыненні іх сістэмнага і арганізаванага распаўсюджвання названа недастатковай. У 2021 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягваліся, як правіла, збытчыкі нізавых звёнаў, большасць гэтых злачынстваў учынена з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет.

IMG_6816.jpg

Акцэнт зроблены і на безумоўным выкананні заканадаўства ў сферы АПК і бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва.

На асаблівым кантролі - паўната разгляду зваротаў грамадзян, прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Далей з дакладамі выступілі намеснікі Генеральнага пракурора, а таксама пракуроры абласцей і горада Мінска.

IMG_6819.jpg

Удзельнікі калегіі абмеркавалі стан злачыннасці, пытанні барацьбы з карупцыяй, захавання правоў і свабод грамадзян, забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы, ажыццяўлення пракурорскага нагляду на ўсіх стадыях крымінальнага працэсу і інш.

Па выніках работы ў 2021 годзе замацаваны станоўчыя тэндэнцыі ў стабілізацыі крымінагеннай сітуацыі ў краіне.

Скарацілася колькасць:

  • забойстваў (-4,8%);
  • наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (-4,9 %);
  • згвалтаванняў (-4,2%);
  • крадзяжоў (-7,2%);
  • крадзяжоў маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (-39,4 %).

На 7% зарэгістравана менш злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць.

У той жа час узрасла колькасць разбояў (3,7%), рабаванняў (2,8%), махлярстваў (10,6%), злачынстваў, звязаных з гвалтам у сям'і (17,7%).

IMG_6782.jpg

Увага пракурораў у ходзе калегіі звернута на злачынствы падлеткаў у сферы незаконнага абароту псіхатропных рэчываў і наркатычных сродкаў, пажары (3%) і рост смяротнасці ад іх (6,1%), а таксама павелічэнне колькасці асоб, якія загінулі ад атручвання алкаголем (3,4%).

У 2021 годзе Генеральная пракуратура прыняла арганізацыйна-практычныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй і ўдасканаленні каардынацыйнай дзейнасці пракурораў у гэтай сферы, што дало магчымасць павысіць узровень выяўлення карупцыйных злачынстваў больш як на 12 %.

Для ліквідацыі парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, выяўленых у ходзе 808 праверак, пракуроры ўнеслі 719 прадстаўленняў, вынеслі 543 прадпісанні, прынеслі 140 пратэстаў, аб'явілі 436 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці паўторных правапарушэнняў, узбудзілі 72 крымінальныя справы.

IMG_6793.jpg

Па ініцыятыве пракурораў за дапушчаныя парушэнні прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 2 549 асоб, адміністрацыйнай – 479, матэрыяльнай – 158 фізічных і 8 юрыдычных асоб на суму больш за 410 тыс. рублёў.

У парадку арт.арт.36, 40 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» у 235 асоб канфіскавана маёмасць карупцыйнага паходжання коштам больш за 1,6 млн рублёў.

IMG_6843.jpg

Пракуроры арыентаваны на:

  • правядзенне наглядных мерапрыемстваў у карупцыйна рызыкоўных відах эканамічнай дзейнасці ў будаўнічай, прамысловай і аграрнай сферах, пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, ажыцяўленні закупак і знешнегандлёвых здзелак;
  • выяўленне і недапушчэнне фактаў набыцця таварна-матэрыяльных каштоўнасцей па завышаным кошце, лабіравання інтарэсаў канкрэтных пастаўшчыкоў, атрымання хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па заключэнні і выкананні гаспадарчых дагавораў;
  • далейшую каардынацыю дзейнасці праваахоўнага блока па гэтых напрамках.

Пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі асноўныя намаганні пракурораў у 2021 годзе былі сканцэнтраваны на пытаннях захавання заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу, пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці, за выключэннем неабгрунтаванага пасярэдніцтва.

IMG_6852.jpg

Найбольшая ўвага ў аграпрамысловым комплексе надавалася выкананню заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, пажарнай бяспецы, ахове працы, выкананні патрабаванняў аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і наглядзе за сельскагаспадарчымі жывёламі, выкананню рэгламентаў нарыхтоўкі кармоў, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама дакладнасці прадстаўленай арганізацыямі АПК у органы статыстыкі інфармацыі аб падзяжу буйной рагатай жывёлы.

Рэалізаваны комплекс мер па спыненні незаконнага вывазу БРЖ за межы рэспублікі.

Забяспечаны кантроль за скарачэннем знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртаннем валютнай выручкі ў краіну.

IMG_6854.jpg

У 2021 годзе ў эканамічныя суды прад'яўлены 53 іскі аб спагнанні з замежных даўжнікоў пратэрмінаванай запазычанасці ў суме, эквівалентнай 2,9 млн. долараў ЗША, ужо пагашана запазычанасць у памеры больш за 1,4 млн. долараў ЗША.

Сістэматычны маніторынг электронных гандлёвых пляцовак дазволіў выявіць і адмяніць больш за 70 працэдур, праведзеных з парушэннем заканадаўства аб закупках, у суме звыш 8,8 млн. рублёў.

Падтрыманы і ўжо рэалізуецца на заканадаўчым узроўні шэраг ініцыятыў Генеральнай пракуратуры аб удасканаленні працэдур закупак.

IMG_6861.jpg

У цэнтры ўвагі былі і застаюцца своечасовасць і паўната выплаты заработнай платы, у тым ліку на малых і мікрапрадпрыемствах. Колькасць буйных прадпрыемстваў-даўжнікоў у 2021 годзе ў параўнанні з 2020 годам зменшылася больш як у 2 разы (з 74 да 28). Аднак на 1 студзеня 2022 года запазычанасць па заробку ўжо дапусцілі 169 суб'ектаў малога прадпрымальніцтва.

Пракурорскімі праверкамі ўстаноўлены парушэнні на ўсіх этапах правядзення капітальнага і бягучага рамонту жылога фонду, а таксама расходаванне бюджэтных сродкаў на кампенсацыю прычыненага па віне падрадных арганізацый урону.

У ходзе праверак захавання заканадаўства аб зямлі і ахове навакольнага асяроддзя зафіксаваны факты неўцягвання ў гаспадарчы абарот і дэградацыі сельскагаспадарчых і іншых асабліва каштоўных зямель, непрыняцця мер па рэкультывацыі кар'ераў. Выяўлены выпадкі нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў, самавольнага захопу зямель.

Па ўсіх фактах парушэнняў закона прыняты меры пракурорскага рэагавання.

На 2022 год перад органамі пракуратуры пастаўлена задача забяспечыць узважаны падыход пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, а таксама ўзмацніць яго прафілактыка-папераджальнае ўздзеянне.

Пракуроры накіравалі ў суды 8 211 іскаў і заяў, з іх – 300 аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У частцы нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі органы пракуратуры прынялі меры, накіраваныя на:

супрацьдзеянне ўцягванню падлеткаў у экстрэмісцкую дзейнасць і навязванню ім ідэй па рэабілітацыі нацызму;

забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці дзяцей, у тым ліку належную арганізацыю харчавання ў школах і садах і эксплуатацыю гульнёвага абсталявання.

Пракуроры своечасова рэагавалі на парушэнні заканадаўства аб прафілактыцы злачыннасці, сэксуальнага гвалту, сямейнага няшчасця і суіцыдаў непаўналетніх. У гэтай частцы вынесена больш за 4 тыс. актаў нагляду.

Па ініцыятыве пракуратуры ў 2021 годзе дапоўнены падставы прызнання непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; скарэкціраваны грашовыя і натуральныя нормы расходаў на харчаванне дзяцей у садах і школах.

Ва ўзаемадзеянні з камандаваннем Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў праведзены мерапрыемствы, мэта якіх – падтрыманне правапарадку ў войсках, умацаванне воінскай дысцыпліны, павышэнне ўзроўню бяспекі ваеннай службы.

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага, паветранага транспарту і метрапалітэна, якія пагражаюць бяспецы руху, органамі пракуратуры рэалізаваны комплекс наглядных мерапрыемстваў, па выніках якіх правяраемымі суб'ектамі і зацікаўленымі дзяржаўнымі ведамствамі прыняты арганізацыйна-практычныя меры па ўзмацненні тэхнічнай умацаванасці транспартнай галіны. Гэта работа будзе прадоўжана ў бягучым годзе.

У 2021 годзе зафіксаваны:

рост з 44,8 % да 49,6 % кампенсацыі ўрону па крымінальных справах;

найменшая за апошняе дзесяцігоддзе колькасць апраўданых асоб і асоб, у дачыненні да якіх суд спыніў вытворчасць па справе па рэабілітуючых падставах.

У 2021 годзе пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па 30 716 крымінальных справах, далі заключэнні ў судах па 43 713 крымінальных справах і матэрыялах.

Рэалізуючы прадастаўленыя законам працэсуальныя паўнамоцтвы, дзяржаўныя абвінаваўцы заявілі хадайніцтвы аб прад'яўленні ў судзе абвінавачаным новага абвінавачання, а таксама аб прыпыненні вытворчасці па справе для прадстаўлення новых доказаў, якія выкрываюць абвінавачаных, па 103 крымінальных справах, што садзейнічала прыняццю судамі законных і абгрунтаваных рашэнняў.

Кіруючыся прынцыпам прэзумпцыі невінаватасці, пракуроры адмовіліся ад падтрымання дзяржаўнага абвінавачання ў судзе ў поўным аб'ёме ў дачыненні да 4 асоб.

Па выніках праверкі законнасці, абгрунтаванасці і справядлівасці прыгавораў па пратэстах пракурораў выпраўлены судовыя памылкі ў дачыненні да 2 226 асоб, з якіх у адносінах да 1 682 – у апеляцыйным і 544 – наглядным парадку.

У заключным слове Андрэй Швед адзначыў станоўчыя вынікі дзейнасці пракуратуры ў 2021 годзе, высокі патэнцыял супрацоўнікаў для выканання пастаўленых задач. Арыентаваў пракурораў на непасрэдныя зносіны з людзьмі і вырашэнне рэальных праблем, якія хвалююць грамадзян.

Канкрэтныя задачы і мерапрыемствы на бягучы год, накіраваныя на рэалізацыю даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, павышэнне ўзроўню процідзеяння злачыннасці і карупцыі, умацаванне законнасці і правапарадку, захаванне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, замацаваны ў рашэнні калегіі.

сайт (6).jpg

сайт (7).jpg

У завяршэнне Генеральны пракурор узнагародзіў пракурорскіх работнікаў, якія дасягнулі ў 2021 годзе высокіх паказчыкаў службовай дзейнасці.

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі