«Апошнія сведкі»: з удзелам Генеральнага пракурора Андрэя Шведа і генеральнага дырэктара БЕЛТА Ірыны Акуловіч адбылася прэзентацыя кнігі, выдадзенай ў рамках сумеснага праекту

З удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа і генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва (далей – БЕЛТА, Агенцтва) Ірыны Акуловіч на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (далей – Музей) адбылася ўрачыстая цырымонія прэзентацыі кнігі «Апошнія сведкі», выдадзенай у рамках сумеснага праекта «За пячаткай памяці. Апошнія сведкі».

000022_CAFCA3DDCD9E6CE7432589D7002B74A8_555865.jpg

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дырэктар Музея Уладзімір Варапаеў, сведка злачынстваў фашыстаў і іх памагатых Эмілія Капыток, выхаванцы Мінскага сувораўскага вучылішча і вучні гімназіі № 43 горада Мінска.

Выступаючы перад удзельнікамі прэзентацыі, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што выданне «Апошнія сведкі» сапраўды ўнікальнае.

«У ім сабраны паказанні сведак аб найцяжэйшых выпрабаваннях беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта крышталёва чыстая крыніца гістарычнай праўды, якая фарміруе культурную і нацыянальную ідэнтычнасць, – гарант захавання будучыні нашай краіны», – сказаў Андрэй Швед.

Распавядаючы аб выдадзенай кнізе, кіраўнік нагляднага ведамства назваў яе неацэннай. Такое меркаванне ён матываваў тым, што «сведкі, якія падчас вайны былі дзецьмі, цяпер ужо людзі сталага ўзросту, таму кожны раз для пракурораў і следчых было вялікім поспехам, калі іх атрымоўвалася дапытаць. Сведчанні зафіксаваныя на відэа і праз СМІ прад'яўляюцца грамадскасці». Генеральны пракурор падкрэсліў, што гэтым людзям важна данесці да цяперашняга пакалення ўсю праўду аб той вайне, каб гэта не адышло ў нябыт.

«У кнізе прадстаўлены сведчанні дзясяткаў мірных жыхароў, партызан, відавочцаў карных аперацый і масавых расстрэлаў. У кожным загалоўку, на кожнай старонцы – жах вайны, які працінае сэрца, цяжкія людскія лёсы, слёзы, гора і боль», – канстатаваў Андрэй Швед.

Швед А.И.jpg

Андрэй Швед у сваім выступленні таксама адзначыў беспрэцэдэнтную вайну супраць гістарычнай памяці, развязаную на Захадзе, каб абвергнуць вядучую ролю савецкага народа ў разгроме фашызму і апаганіць вынікі Другой сусветнай вайны.

«Для нас вельмі важна, каб ўсе пачулі гэту праўду. Каб людзі ведалі, каму цяперашняя ўлада тых краін, у якіх квітнее нацызм, ставіць помнікі і чыімі імёнамі называе вуліцы. Яны хочуць знішчыць нашу праўду, нашу гісторыю і на папялішчы гісторыі знішчыць усіх нас», – адзначыў Генеральны пракурор.

Ён нагадаў аб словах Кіраўніка дзяржавы: «Наша гістарычная памяць сведчыць: мірнае неба і стваральная праца павінны быць надзейна абаронены. Расслабляцца нельга!»

Генеральны пракурор заклікаў любымі спосабамі супрацьстаяць неанацызму, прадоўжыць эстафету ветэранаў, захаваць святую памяць кожнага сведкі і ўвекавечыць нашых дзядоў і прадзедаў. Выказаў упэўненасць у тым, што маладыя чытачы, якія убачаць вачыма сведак злачынствы нацыстаў і датыкнуцца да гісторыі канкрэтных людзей, адчуюць нязломнасць духу свайго народа, адчуюць яго маральную сілу, будуць спыняць любыя парасткі карычневай чумы ў імя захавання міру.

Асобна кіраўнік нагляднага ведамства падзякаваў прадстаўнікам журналісцкай супольнасці за стварэнне значнага праекта, а таксама жывым сведкам, удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны «за захаванне свяшчэннай гістарычнай памяці, успаміны, якія немагчыма забыць, факты, якія дазваляюць нам адчуваць гонар за Радзіму і не забываць, якой цаной дасталася перамога над фашызмам».

«Я глыбока ўпэўнены, што такія праекты фарміруюць моцны падмурак нашай дзяржаўнасці, закладваюць аснову нацыянальнай бяспекі і даюць магчымасць нам у далейшым рэалізоўваць больш сур'ёзныя і значныя праекты, звязаныя з супрацьстаяннем той развязанай, у тым ліку ідэалагічнай, вайне, якая вядзецца супраць нашай дзяржавы», – рэзюмаваў Генеральны пракурор.

Дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва, звяртаючыся да прысутных у зале маладых людзей, сказала: «Калі вы тут, значыць вам не ўсё роўна, а гэта важней за ўсё». Ірына Акуловіч адзначыла неабходнасць перадачы з пакалення ў пакаленне праўды пра тыя страшныя падзеі, каб была магчымасць змагацца з тым, што адбываецца вакол нашай краіны зараз. Яна падкрэсліла, што словы, якія былі вымаўлены апошнімі сведкамі, – гэта ўнікальная рэч.

000022_CAFCA3DDCD9E6CE7432589D7002B74A8_532664.jpg

Дырэктар БЕЛТА падзякавала Генеральнаму пракурору і ўзначаленаму ім калектыву за каласальную працу па захаванні гістарычнай праўды і плённае супрацоўніцтва з Агенцтвам, выказала ўдзячнасць ветэранам за іх бясцэнны подзвіг, а прысутным у зале падлеткам сказала: «Знайдзіце час, пагартайце гэтую кнігу і ніколі не забывайце пра людзей, якія прайшлі вайну. Ім трэба дапамагаць. Ім трэба ўсміхнуцца, падарыць кветкі. Іх трэба берагчы і пачуць, пакуль ёсць магчымасць. А далей несці гэта з пакалення ў пакаленне».

Дырэктар Музея Уладзімір Варапаеў адзначыў сімвалічнасць прэзентацыі кнігі «Апошнія сведкі» ў такім значным для кожнага беларуса месцы, расказаў навучэнцам аб выставах, прысвечаных генацыду, і аб тым, якой цаной нашаму народу дасталася Вялікая Перамога.

000022_1EA49B16FA1C48F9432589D700268DDD_860384.jpg

Эмілія Капыток са слязамі на вачах распавяла аб тых страшных падзеях вайны і здзеках фашыстаў, ад якіх стыне кроў і сведкам якіх яна была ў дзяцінстве.

000022_1EA49B16FA1C48F9432589D700268DDD_134339.jpg

Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў кнігу «Апошнія сведкі».

Пасля прэзентацыі Генеральны пракурор даў каментар сродкам масавай інфармацыі.

Фота: БЕЛТА

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі