Адкрыты дыялог з навучэнцамі: Генпракурор Андрэй Швед наведаў Мінскі дзяржаўны каледж электронікі

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед правёў сустрэчу ў фармаце адкрытага дыялогу з навучэнцамі і педагагічным калектывам УА «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі» (далей – каледж).

Даведачна. У каледжы створаны і функцыянуюць унікальныя ўмовы безбар'ернага асяроддзя для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У навучальнай установе атрымліваюць адукацыю і выкладаюць у тым ліку асобы з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зроку, слыху. Вучні асвойваюць высокаінтэлектуальныя прафесіі, сярод якіх праграміраванне мабільных і рабатызаваных сістэм, мехатроніка, мадэляванне. Выпускнікі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне па 46 спецыяльнасцях у 16 ВНУ краіны. За 5 гадоў выкладчыкі каледжа выдалі 5 падручнікаў па спецыяльных дысцыплінах для вышэйшай школы адукацыі.

Звяртаючыся з прывітальным словам да навучэнцаў, Генеральны пракурор падкрэсліў: ён настроены на адкрыты і сумленны дыялог. «У нас няма закрытых тэм. Задавайце ўсе пытанні, якія вас цікавяць», – пазначыў Андрэй Швед.

IMG_8318.jpg

У пачатку гутаркі ён распавёў пра дзейнасць пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе. Генеральны пракурор адзначыў, што цяпер захаванне гістарычнай праўды і памяці - работа не толькі дзяржаўнай сістэмы, але і кожнага грамадзяніна паасобку.

Андрэй Швед падкрэсліў, што палітыка нацысцкай Германіі з самага пачатку ставіла сваёй мэтай татальнае знішчэнне славянскага насельніцтва. А таму масавае знішчэнне людзей было пастаўлена на паток і вялося варварскімі метадамі і спосабамі. «Немцы ад самага пачатку праводзілі на тэрыторыі БССР палітыку «выпаленай зямлі». Усяго ад рук фашыстаў на нашай зямлі знішчана не менш як 3 млн чалавек», – падкрэсліў Андрэй Швед.

Такія факты знайшлі сваё пацверджанне і падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

Минск-Новости (1).jpg

«Адной з асноўных прылад знішчэння беларускага народа былі канцэнтрацыйныя лагеры, арганізаваныя на тэрыторыі БССР у вялікай колькасці і пад рознымі найменнямі, – паведаміў Генпракурор навучэнцам каледжа. – Самым буйным з іх на тэрыторыі БССР з'яўляецца лагер смерці «Трасцянец», у якім знішчана больш за 546 тыс. чалавек».

Андрэй Швед расказаў маладым людзям і пра канцэнтрацыйны лагер «Азарычы», дзе замест крэматорыяў для знішчэння людзей выкарыстоўвалі холад, голад, сыпны тыф і іншыя хваробы.

«Палітыцы генацыду добраахвотна садзейнічалі калабарацыяністы, польскія, украінскія і прыбалтыйскія нацыяналісты, якія імкнуліся рэалізаваць свае палітычныя памкненні, замахваючыся на тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі», – акцэнтаваў увагу Генеральны пракурор.

IMG_8310.jpg

Кіраўнік нагляднага ведамства падкрэсліў, што многія падыходы, якія ляглі ў аснову генацыду ў гады вайны, выкарыстоўваліся і пры спробе дзяржаўнага перавароту ў жніўні 2020 года.

«Як падчас вайны бел-чырвона-белая сімволіка была задзейнічаная для аб'яднання здраднікаў беларускага народа, так і зусім нядаўна пад ёй у Беларусі ажыццяўляліся экстрэмісцкія дзеянні і акты тэрарызму. Арганізатары масавых беспарадкаў узялі на ўзбраенне метады нацысцкай Германіі, у тым ліку па зборы звестак аб асабістых дадзеных прадстаўнікоў беларускіх органаў улады і кіравання, іх блізкіх. Пры гэтым удзельнікам масавых беспарадкаў, як і нацысцкім злачынцам, было абяцана вызваленне ад адказнасці», – звярнуў увагу Генеральны пракурор.

Андрэй Швед заклікаў маладых людзей заўсёды крытычна ставіцца да любой інфармацыі. «Інфармацыйная вайна і тэхналогіі супраць нашай дзяржавы распрацоўваліся дзесяцігоддзямі і накіраваны ў першую чаргу на пазбаўленне людзей функцыі крытычнага мыслення. Заўсёды супастаўляйце любую інфармацыю з рэальнымі падзеямі, арыентуйцеся на афіцыйныя крыніцы інфармацыі, таму што там публікуюцца правераныя звесткі, за дакладнасць якіх адказваюць канкрэтныя людзі, – сказаў Андрэй Швед. – Асобныя дзяржавы кажуць нам, што мы няправільна жывём. Але паглядзіце, што сталася з тымі краінамі, куды яны прыйшлі: рассаднік тэрарызму, голад, адсутнасць адукацыі».

IMG_8300.jpg

Ад прысутных на сустрэчы паступіла вялікая колькасць розных пытанняў. Навучэнцаў цікавілі не толькі падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, але і асабістыя тэмы.

Адзін з прысутных спытаў у Генеральнага пракурора, якімі, на яго думку, доказамі пацвярджаюцца самыя жорсткія і жахлівыя злачынствы фашыстаў у гады вайны.

IMG_8326.jpg

«Найперш, гэта раскопкі месцаў масавых пахаванняў. Нават фотаздымкі не могуць перадаць тое, што адчувае чалавек, знаходзячыся на гэтым месцы. Па-другое, гэта, вядома, паказанні жывых сведкаў. Мы на сённяшні дзень дапыталі звыш 13,5 тысячы грамадзян, многія з якіх на свае вочы бачылі тое, што адбывалася. Мы запісваем іх дзеля таго, каб кожны мог паслухаць. Канешне, гэта і архіўныя дакументы, і заключэнні экспертаў. Мы атрымліваем бясспрэчныя доказы, якія немагчыма абвергнуць ні зараз, ні ў будучыні», – адказаў Андрэй Швед.

Адказваючы на пытанне аб тым, што непрымальна асабіста для Генеральнага пракурора, Андрэй Швед сказаў адназначна: «Горш, чым здрада, няма нічога. Плата за здраду заўсёды была, ёсць і будзе каласальнай. У сучаснасці шмат прыкладаў, калі здрада абарочвалася трагедыяй для мільёнаў людзей. Калі б у жніўні 2020 года нехта здрадзіў па-сур'ёзнаму, то было б вельмі цяжка і страшна для ўсіх нас».

IMG_8285.jpg

Падзяліўся Генеральны пракурор і гісторыямі са свайго асабістага жыцця: ён расказаў навучэнцам аб тым, як яго сям'я пацярпела ад фашыстаў у гады вайны. Распавёў і пра тое, як прыйшоў да прафесіі юрыста. Генеральны пракурор выказаў сваё меркаванне аб найбольш важнай рысе характару, якая дазваляе дабіцца поспеху: «Галоўнае – гэта працавітасць. Нічога, паверце, у гэтым жыцці так проста не даецца. Ні на працы, ні ў асабістым жыцці, бо сям'я – гэта таксама вялікая праца. Нават калі няма здольнасцяў, дзякуючы ўседлівасці і працы дасягаецца вынік».

Удзельнікаў сустрэчы хвалявала пытанне, як пакараць нацыстаў за іх злачынствы. «Безумоўна, мы будзем дабівацца прызнання генацыду насельніцтва БССР на міжнародным узроўні. Але галоўнае для іх пакаранне – гэта ваша дасведчанасць аб іх злачынствах. Мы павінны расказваць грамадскасці ўсё пра іх зверствы, «без купюр», – сказаў Андрэй Швед.

Адзін з навучэнцаў каледжа, які ўпершыню сёлета браў удзел у галасаванні на Рэспубліканскім рэферэндуме, папрасіў Генеральнага пракурора пакінуць памятны запіс на экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

IMG_8377.jpg

У рамках мерапрыемства Андрэй Швед азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічным абсталяваннем каледжа, ходам адукацыйнага працэсу і ўнікальнымі распрацоўкамі навучэнцаў установы.

IMG_8154.jpg

IMG_8227.jpg

У прыватнасці, прадэманстраваны функцыянал рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі, у якім размешчаны лабараторыі прыкладной фатаграфіі, прамысловай электронікі і мікраэлектронікі, мабільных вылічальных сістэм, мікрапрацэсарнай тэхнікі і інш.

IMG_8197.jpg

IMG_8206.jpg

IMG_8235.jpg

IMG_8241.jpg

«Мы хочам паказаць на прыкладзе, што такое сістэма сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёння і як мы працуем і ствараем роўныя магчымасці для дзяцей асаблівых. Вы ўбачыце, як рэалізуецца сусветны вопыт, калі роўныя навучаюць роўных. Педагогамі ў нашых навучэнцаў з'яўляюцца людзі, якія самі маюць асаблівасці. Напрыклад, Аляксандр Севярын не бачыць, пры гэтым мае 3 вышэйшыя тэхнічныя адукацыі, выкладае спецдысцыпліны па праграмаванні. Рыхтуецца да паступлення ў аспірантуру. Гэта чалавек, пра якога можна напісаць «аповесць аб сапраўдным чалавеку», – распавёў дырэктар каледжа Георгій Козел.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь пакінуў запіс у кнізе для ганаровых гасцей каледжа.

IMG_8356.jpg

У рамках мерапрыемства Андрэй Швед паразмаўляў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Подход (20).jpg

Фота: Генеральная пракуратура, Мінск-навіны

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ

і рэдакцыйнай дзейнасці

Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі