Адбылася рэспубліканская каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа на пляцоўцы Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося 24-е пасяджэнне рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

На парадку дня - эфектыўнасць рэалізацыі даручэнняў, дадзеных Кіраўніком дзяржавы ў ходзе нарады па пытаннях якасці работы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў; забеспячэнне прынцыпу непазбежнасці адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці; праблемныя пытанні супрацьдзеяння рэцыдыўнай злачыннасці і прыняцце мер, накіраваных на іх вырашэнне.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў, Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў, начальнік ААЦ пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлючэнка, Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў, кіраўнікі іншых дзяржаўных органаў, пракурорскія работнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

4.jpg

"Сёння на пасяджэнні мы павінны даць ацэнку рабоце, якая праводзіцца, і вызначыць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі нашых грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных замахаў", - арыентаваў Генпракурор.

5.jpg

У сваіх выступленнях удзельнікі нарады адзначылі:

паляпшэнне ўзаемадзеяння праваахоўных органаў на стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы;

скарачэнне колькасці скаргаў, што паступаюць у органы пракуратуры, на парушэнні пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і падчас крымінальнага працэсу;

змяншэнне колькасці выпадкаў прад'яўлення дзяржаўнымі абвінаваўцамі новага абвінавачання і заявы імі хадайніцтваў аб прыпыненні судовага разбору для збору дадатковых доказаў.

Даведачна. У 2021 годзе ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены змяненні, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнасці органаў крымінальнага праследовання.

У мэтах забеспячэння правільнага і аднастайнага прымянення заканадаўства па крымінальных справах аб карупцыйных злачынствах па прапанове Генеральнай пракуратуры Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь 30.09.2021 прыняты ў новай рэдакцыі пастановы «Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах супраць інтарэсаў службы (арт.арт.24-42) КК)» і «Аб судовай практыцы па справах аб хабарніцтве».

6.jpg

Генпракурор звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на дасягненне пэўнага станоўчага выніку, "нельга самазаспакойвацца, трэба праводзіць упартую і планамерную работу па выкананню даручэнняў Кіраўніка дзяржавы".

Абмяркоўваючы на нарадзе праблемы пераадолення рэцыдыўнай злачыннасці, канстатавалі, што колькасць зарэгістраваных у краіне за 9 месяцаў 2021 года злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць непагашаную і нязнятую судзімасць, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года нязначная, але зменшылася - з 15 723 да 14. Пры гэтым удзельная вага засталася на ранейшым узроўні - 41,6%.

7.jpg

«Рэцыдыўная злачыннасць з'яўляецца адной з найбольш небяспечных сацыяльных з'яў. Яе належная прафілактыка патрабуе комплексных мерапрыемстваў», - сказаў Андрэй Швед.

Падчас праверак пракуроры працягваюць выяўляць недахопы ў дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі па лініі барацьбы з рэцыдыўнай злачыннасцю: не адладжаны алгарытм узаемадзеяння зацікаўленых дзяржаўных органаў па працаўладкаванні вызваленых з месцаў пазбаўлення волі асоб; органы ўнутраных спраў дапускаюць парушэнні пры вядзенні прафілактычнага ўліку і работы, у тым ліку па кантролі за прыбыццём такіх грамадзян да заяўленага месца жыхарства.

На думку Генпракурора, "узаемадзеянне суб'ектаў прафілактыкі павінна быць дакладна выбудавана на кожным этапе: асуджэнне асобы, адбывання пакарання, вызваленне, садзейнічанне ў рэсацыялізацыі і кантроль за ёй".

Удзельнікі пасяджэння падкрэслілі важнасць папярэджання ўчынення новых злачынстваў асуджанымі за экстрэмісцкую дзейнасць. У рабоце з імі трэба больш надаваць увагі мерам па недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўных ідэй. Пры гэтым у прыярытэце - папярэджанне ўцягвання маладых грамадзян у супрацьпраўныя паводзіны.

Па выніках нарады выпрацаваны комплекс канкрэтных арганізацыйна-практычных мер для кожнага зацікаўленага ведамства.

8.jpg

У рамках мерапрыемства Генеральны пракурор паразмаўляў з прадстаўнікамі СМІ - разам з пытаннямі з парадку для закрануў тэму падтрымання правапарадку.

«Мы адзначаем аб'ектыўна, што грамадская бяспека на вуліцах забяспечана, праваахоўны блок поўнасцю кантралюе абстаноўку ў краіне. Любыя праявы экстрэмізму і тэрарызму будуць спыняцца, вінаватыя асобы будуць пакараныя», – рэзюмаваў Андрэй Швед.

Фота: Генеральная пракуратура, БелТА

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі