32-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц СНД адбылося ў Мінску

У Мінску адбылося 32-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей - КСГП, Савет).

КСГП 11.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і дэлегацыі генеральных пракуратур Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Сакратарыята КСГП.

КСГП 14.jpg

Сярод ганаровых гасцей - прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Куба на чале з намеснікам Генеральнага пракурора Алінай Мантэсіна Лі, першы намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў, намеснік кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД Павел Ціханаў.

КСГП 16.jpg

Чарговае пасяджэнне КСГП адкрыў яго Старшыня - Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў, які падзякаваў за аказаную гасціннасць і сардэчны прыём, а таксама павіншаваў усіх работнікаў і ветэранаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь з векавым юбілеем, пажадаў далейшых поспехаў у служэнні Закону, абароне. грамадзян.

Далейшае вядзенне пасяджэння ён перадаў старшынствуючаму – Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Андрэю Шведу.

КСГП 4.jpg

У прывітальным слове кіраўнік беларускага нагляднага ведамства адзначыў значнасць правадзімай Саветам дзейнасці па распрацоўцы і рэалізацыі праграм барацьбы са злачыннасцю, а таксама навуковых даследаванняў актуальных праблем супрацьдзеяння злачыннасці і пракурорскага нагляду. Андрэй Швед выказаў упэўненасць, што «эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках Каардынацыйнага савета дае магчымасць належным чынам супрацьстаяць узнікаючым пагрозам, забяспечыць умацаванне законнасці і правапарадку, абарону правоў і свабод грамадзян нашых дзяржаў».

«Наша сустрэча - добрая магчымасць абмяняцца вопытам, а таксама разам намеціць шляхі і спосабы далейшага ўдасканалення нашага супрацоўніцтва», - падкрэсліў ён.

КСГП 13.jpg

Леанід Анфімаў адзначыў важнасць сумеснай работы наглядных органаў, паколькі ад гэтага залежыць парадак у грамадстве. Павіншаваў калектыў беларускай пракуратуры і зачытаў прывітальнае слова ад Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.

КСГП 15.jpg

Віншаванне прагучалі і ад Паўла Ціханава.

У ходзе пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва, розныя напрамкі пракурорскай дзейнасці, у прыватнасці барацьба з легалізацыяй даходаў, здабытых злачынным шляхам, процідзеянне праявам экстрэмізму і тэрарызму, нелегальнай міграцыі.

КСГП 5.jpg

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь выступіў з дакладам на тэму «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай памяці».

У ходзе выступлення Андрэй Швед адзначыў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Беларусь пацярпела ўсе формы генацыду, прадугледжаныя Канвенцыяй ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».

Кіраўнік нагляднага ведамства Беларусі расказаў аб рабоце створанай па ініцыятыве Генпракуратуры міжведамаснай камісіі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа - у рамках яе дзейнасці арганізаваны добраўпарадкаванне месцаў пахавання і перапахаванне знойдзеных падчас расследавання астанкаў.

КСГП 8.jpg

Удзельнікі пасяджэння праінфармаваны аб заканадаўчых ініцыятывах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь:

у маі 2021 года прыняты Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», які накіраваны на недапушчэнне ўсіх форм і праяў нацызму, апраўдання яго дактрыны і практыкі, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых;

у студзені 2022 года прыняты Закон «Аб генацыдзе беларускага народа», якім прадугледжана юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа і адначасова ўстаноўлена крымінальная адказнасць за яго адмаўленне.

«Прынятыя законы - гэта прававы бар'ер на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Вялікай Айчыннай вайны», - падкрэсліў Андрэй Швед.

КСГП .jpg

Ён таксама расказаў аб падрыхтаваным Генеральнай пракуратурай Беларусі і выдадзеным зборніку інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў «Генацыд беларускага народа».

У дакладзе закрануў тэму спроб дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча ў краіне, правёў паралелі з падзеямі мінулага: «У 2020 годзе Беларусь ізноў сутыкнулася з праявамі экстрэмізму і тэрарызму пад нацысцкай сімволікай. Арганізатарамі масавых беспарадкаў выкарыстоўваліся метады нацысцкай Германіі, у тым ліку па зборы звестак аб асабістых дадзеных прадстаўнікоў беларускіх органаў улады і кіравання, іх блізкіх. Удзельнікам масавых беспарадкаў і іншых злачынстваў было абяцана вызваленне ад крымінальнай адказнасці».

КСГП 7.jpg

Гаворачы аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці і ідэнтычнасці, Андрэй Швед рэзюмаваў: «Памяць аб ахвярах і подзвігу нашых продкаў з'яўляецца духоўнай асновай жыцця грамадства, прыкладам для нас. У цяжкі перыяд Вялікай Айчыннай вайны мільёны жыхароў прынялі ўдзел у адстойванні дзяржаўнай незалежнасці. Гэта быў добраахвотны патрыятычны парыў, у якім заключаны дух свабоды народа, яго гатоўнасць самааддана абараняць нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы».

З дакладамі таксама выступілі Генеральны пракурор Азербайджанскай Рэспублікі Камран Аліеў, Генеральны пракурор Рэспублікі Арменія Артур Даўцян, Генеральны пракурор Рэспублікі Казахстан Берык Асылаў, Генеральны пракурор Кыргызскай Рэспублікі Курманкул Зулушаў, Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў, Генеральны пракурор Рэспублікі Таджыкістан Юсуф Рахмон Нігматыла Юлдашаў, Выканаўчы сакратар КСГП СНД - кіраўнік Сакратарыята Уладзімір Зімін.

КСГП 17.jpg

Падчас урачыстай часткі пасяджэння Ігар Красноў і Уладзімір Зімін уручылі ўдзельнікам пасяджэння ўзнагароды - Андрэй Швед удастоены нагруднага знака «Ганаровы пракурор краін СНД».

КСГП 20.jpg

Адначасова загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь юбілейнымі медалямі «100 год органам пракуратуры Беларусі» узнагароджаны кіраўнікі замежных дэлегацый і іншыя службовыя асобы замежных дзяржаў.

Па выніках пасяджэння Андрэй Швед выказаў удзячнасць удзельнікам за плённую працу: «Сённяшняе мерапрыемства прайшло ў добрай дзелавой атмасферы і паказала, што мы маем дастатковы патэнцыял па выпрацоўцы эфектыўных механізмаў процідзеяння злачыннасці, адэкватных сучасным выклікам і пагрозам як на нацыянальным, так і міждзяржаўным узроўнях».

БелТА пресс-подход.jpg

У рамках пасяджэння Андрэй Швед паразмаўляў з прадстаўнікамі СМІ, распавёў пра пасяджэнне і падзяліўся падрабязнасцямі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе. Акцэнтаваў увагу на цесным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй.

ГП РФ Возложение.jpg

У ходзе рабочага візіту Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў і намеснік Генеральнага пракурора Максім Варонін усклалі вянок да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».

Адбылася таксама двухбаковая сустрэча беларускіх і расійскіх калег.

Встреча Генеральных прокуроров РБ и РФ (3).jpg

Встреча Генеральных прокуроров РБ и РФ (2).jpg

Встреча Генеральных прокуроров РБ и РФ (8).jpg

Рашэннем Савета 33-е пасяджэнне КСГП пройдзе ў верасні 2023 года ў г. Баку Азербайджанскай Рэспублікі.

Фота: генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, БелТА

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі