101 год органам пракуратуры Беларусі: на Кургане Славы адбылася ўрачыстая цырымонія з удзелам вышэйшых службовых асоб

Каля падножжа мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» з удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа, Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная Дню работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

IMG_0758.jpg

IMG_1310.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, намеснікі Генеральнага пракурора, пракуроры абласцей і горада Мінска, пракурорскія работнікі, навучэнцы і ветэраны органаў пракуратуры.

Сімвалічна, што 26 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пракуратура Беларусі адзначыць сваё прафесійнае свята.

Для беларусаў, якія ў гады ваеннага ліхалецця страцілі кожнага трэцяга жыхара, Курган Славы – гэта сімвал незалежнасці і свабоднага жыцця. Напамін пра тое, якім коштам іх здолеў захаваць наш народ. Гэта асабліва важна, калі робяцца спробы перапісаць і сказіць гісторыю, сцерці подзвіг загінулых ад рук фашыстаў.

Больш за стагоддзе пракуроры стаяць на варце законнасці і правапарадку на нашай зямлі. Змяняюцца пакаленні, але нязменным застаецца любоў да Радзімы, адданасць справе, увага да людзей, гатоўнасць прыйсці на дапамогу.

Напачатку цырымоніі ўдзельнікі ўсклалі кветкі да падножжа манумента «Курган Славы» і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, чый лёс перакрэсліла вайна.

IMG_0682.jpg

IMG_0696.jpg

З віншаваннем ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выступіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

«Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закону і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступова развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода. Асабліва актуальна гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач, накіраваных на захаванне законнасці і правапарадку, барацьбу са злачыннасцю і ўмацаванне нацыянальнай бяспекі. Перакананы, што кожны з вас гэта добра разумее, а высокія прафесіяналізм, прынцыповасць і незалежнасць дазваляюць эфектыўна процідзейнічаць новым выклікам часу», – агучыў словы Прэзідэнта Аляксандр Вальфовіч.

IMG_0801.jpg

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Дзяржаўны сакратар адзначыў, што «пракуратура заўсёды займала асаблівае месца ў сістэме дзяржаўных органаў. А сёння яна яшчэ стала і асноўным суб'ектам сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі». Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў і значнасць дзейнасці супрацоўнікаў пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якая атрымала шырокі грамадскі рэзананс.

З надыходзячым прафесійным святам пракурораў і ветэранаў павіншаваў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

IMG_0864.jpg

У сваім выступленні Генеральны пракурор падкрэсліў, што галоўнай каштоўнасцю беларускага народа з'яўляецца мір, выпакутаваны яго шматвяковай гісторыяй. Менавіта мір з'яўляецца асноўнай умовай для стварэння і развіцця нашай дзяржавы.

«Сёння каля нашай мяжы бушуе пажар вайны: разбураюцца некалі квітнеючыя гарады, гінуць старыя, жанчыны, дзеці. Усё гэта – следства ашалелай палітыкі калектыўнага Захаду, які дзеля глабальнага дамінавання гатовы ўвесці ў хаос увесь свет. Укараняючы псеўдаліберальны парадак, руйнуючы сямейныя каштоўнасці, грэбуючы міжнародным правам, заходнія краіны са сваёй ідэалогіяй перавагі сталі на шлях знішчэння любых нязгодных з іх пазіцыяй», – сказаў Андрэй Швед.

IMG_0976.jpg

Генеральны пракурор адзначыў, што гэты год аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам міру і стварэння і ў цяперашніх умовах як ніколі важна забяспечыць адзінства і мабілізацыю ўсіх сіл для процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам.

«Ад нас залежыць лёс краіны, і кожны можа зрабіць пасільны ўклад у яе ўмацаванне і росквіт. Нашы ветэраны – перадаць вопыт і веды, дзеючыя работнікі – забяспечыць надзейную абарону грамадзян, моладзь – захаваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым», – звярнуўся да прысутных Генеральны пракурор.

Ён падкрэсліў, што захаванне дысцыпліны, аператыўнае рэагаванне на змяненне абстаноўкі і своечасовае прыняцце рашэнняў у інтарэсах справы з'яўляюцца залогам паспяховага выканання пастаўленых задач. Выказаў упэўненасць, што і ў далейшым пракуроры будуць надзейнай апорай нашай дзяржаўнасці, стаяць на абароне правапарадку і законнасці, захоўваць і памнажаць слаўныя традыцыі нашых папярэднікаў.

Падчас мерапрыемства Генеральны пракурор уручыў медалі, адзнакі пракуратуры і іншыя заахвочванні асобным пракурорскім работнікам.

IMG_1007.jpg

IMG_1041.jpg

Са словамі на дарогу маладому пакаленню пракурорскіх работнікаў і віншаваннямі выступілі ветэраны органаў пракуратуры.

IMG_1288.jpg

Напрыканцы мерапрыемства адбылося памятнае фатаграфаванне.

IMG_1343.jpg

Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі