Вось ужо ў 17-ы раз на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вызначылі лепшых студэнтаў-юрыстаў краіны.
У фінал выйшлі 6 каманд з 12 і 12 індывідуальных удзельнікаў з 50.
Хлопцы і дзяўчаты з годнасцю прайшлі тэсты і конкурсы па тэмах:
падрыхтоўка акта правапрымянення;
адказ на зварот грамадзяніна і адказ натарыуса;
праверка навыкаў заканатворчасці і прымірэння;
падрыхтоўка і прадстаўленне пазіцыі ў грамадзянскім судзе;
аналіз справы і падрыхтоўка пазіцыі ў крымінальным судзе;
віртуальны агляд месца здарэння;
факультатыўны конкурс на веданне прафесійнай лексікі на англійскай мове.
Выступленні ўдзельнікаў алімпіяды ацаніла журы, якое складалася з членаў калегій па грамадзянскіх і крымінальных справах.
На падвядзенні вынікаў Генпракурор звярнуўся з прывітальным словам да канкурсантаў: «У няпросты час выпускнікі юрыдычных факультэтаў папаўняюць рады дзяржаўных служачых і годна выконваюць пастаўленыя задачы па абароне нашай Айчыны. Усе мы, юрысты на розных пасадах, павінны забяспечыць стабільнасць у развіцці Беларусі».
Кіраўнік нагляднага ведамства прывёў у прыклад учарашніх выпускніц – дзяржаўных абвінаваўцаў, якія, нягледзячы на шматлікія пагрозы ў іх адрас, на высокім узроўні выконваюць сваю работу.
«Сёння дзяржабвінаваўца не проста спецыяліст высокага класа і юрыст, які ведае матэрыяльнае і працэсуальнае права. Гэта перш за ўсё чалавек, які добра валодае словам, эрудзіраваны, стрэсаўстойлівы, мае ўнутраны стрыжань», – падкрэсліў у сваім выступленні Андрэй Швед.
Генпракурор уручыў дыплом пераможцы ў намінацыі «Лепшы дзяржаўны абвінаваўца» студэнту юрыдычнага факультэта БДУ Івану Аземшу.
Андрэй Швед пажадаў удзельнікам алімпіяды здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, узнагародзіў кожнага памятным падарункам.
Чытайце падрабязней пра алімпіяду.
Фота: law.bsu.by
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры