Пракурор Іўеўскага раёна запатрабаваў ліквідаваць парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей

На тэрыторыі Іўеўскага раёна існуе 28 нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей. 

Пракуратура Іўеўскага раёна выявіла шмат парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, недахопы ў ажыццяўленні мерапрыемстваў Іўеўскім райвыканкамам і раённым Саветам дэпутатаў  па захаванні і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей. 

Найбольш значныя з парушэнняў наступныя. 

Не пазначаны межы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзiшча», якая знаходзіцца ў в. Трабы. На гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці адсутнічала ахоўная дошка з інфармацыяй аб прыналежнасці да гісторыка-культурнай спадчыны, з назвай і датаваннем згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з папярэджанннем аб адказнасці за прычыненне ёй шкоды або яе знішчэнне. 

Адсутнічалі ўказальнікі межаў гісторыка-культурных каштоўнасцей «Каменны могільнік перыяду сярэднявечча» і «Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча» ў в. Чырвоная Горка. 

Таксама не пазначаны межы гісторыка-культурнай каштоўнасці побач з в. Харытоны. 

Падчас праверкі пракуратура Іўеўскага раёна адзначыла антысанітарныя ўмовы ў памяшканні гісторыка-культурнай каштоўнасці «Лядоўня», якая ўваходзіць у склад «Сядзібы Умястоўскіх» у в. Жамыслаўль. 

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба Умястоўскіх» праводзілі рамонтныя работы, а будаўнічае смецце складалі непасрэдна на  прыбярэжнай паласе вадаёма. 

Адказнасць за парушэнне рэжымаў утрымання i (або) выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прадугледжана арт. 19.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак службовыя асобы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях дачыненні да вінаватых не складалі. 

Непрыняцце мер па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей іх уладальнікамі, а таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі стварае ўмовы для іх пашкоджання і страты. 

Па выніках праверкі пракурор Іўеўскага раёна ўнес намесніку старшыні Іўеўскага райвыканкама, а таксама старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў прадстаўленне.

Фота: vgr.by

Служба інфармацыі 
пракуратуры Гродзенскай вобласці


Другие новости


Основные события