Поиск по сайту
Разделы сайта
2006 год
2007 год
2008 год
2009 год
2010 год
2011 год
2012 год
2013 год
2014 год
2015 год
2016 год
2017 год
Главная > Архив > 2006 год > Октябрь 2006
Сяргей IВАНОЎ: «У сталiчнай пракуратуры следства вядуць знаўцы сваёй справы»
Права — это всегда чьи-то обязанности
В деятельности общества с дополнительной ответственностью прокуратурой выявлены многочисленные нарушения законодательства о труде
Прокуратурой Могилевской области применяются гражданско-правовые меры, направленные на взыскание материального ущерба, причиненного предприятиям в результате незаконного увольнения работников
Прокуратурой Могилевской области внесено представление директору ЗАО "Могилевская швейная фирма "Веснянка" об устранении нарушений законодательства о труде
Прокуратурой Партизанского района г.Минска восстановлены трудовые права молодого специалиста
Прокуратурой Брестской области проведена проверка, в результате которой восстановлены жилищные права гражданки Н.
По результатам прокурорской проверки к дисциплинарной и материальной ответственности привлечены руководители и работники предприятий жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области
За увольнение женщины по мотивам ее беременности законодательством предусмотрена уголовная ответственность
Статистические сведения за январь-октябрь 2006 года
Сяргей IВАНОЎ: «У сталiчнай пракуратуры следства вядуць знаўцы сваёй справы» 17.10.2006

Интервью начальника следственного отдела прокуратуры г.Минска С.В.Иванова в газете "Звязда" от 14, 17 октября 2006 года

Иванов С.В.Яны заўсёды там, дзе кроў, гвалт, жорсткасць i несправядлiвасць. Iх жыццё — гэта суцэльны дэтэктыў. Але яны не пабочныя назiральнiкi за крымiнальнымi рэалiямi. Яны — мужныя i бескампрамiсныя барацьбiты са злом. Iх зброя — уласны iнтэлект i Закон. Iх прафесiя — следчы пракуратуры. Пра суровыя буднi гэтых змагароў са злачыннасцю аглядальнiк «Звязды» папрасiў расказаць начальнiка следчага аддзела пракуратуры Мiнска Сяргея IВАНОВА.

— Сяргей Валер’евiч, работа следчага пракуратуры лiчыцца адной з самых цяжкiх у сiстэме праваахоўных органаў, бо даводзiцца разблытваць найбольш небяспечныя i складаныя злачынствы. Цi шмат жадаючых у наш прагматычны час змагацца, так бы мовiць, на пярэднiм краi барацьбы са злачыннасцю?

— У сталiчнай пракуратуры следства вядуць знаўцы сваёй справы. Праблем з камплектацыяй следчага апарату няма. Нам удалося стварыць высокапрафесiйны, зладжаны i дружны калектыў. Зараз у iм 13 чалавек, у тым лiку адна жанчына. Касцяк аддзела складаюць следчыя, якiя прайшлi яшчэ савецкую школу работы ў органах пракуратуры. Маладым супрацоўнiкам ёсць у каго павучыцца, з каго браць прыклад.

— Тое, што ў вас пераважна мужчынскi калектыў — вынiк мэтанакiраванай кадравай палiтыкi? Дарэчы, якiмi якасцямi павiнен, на вашу думку, валодаць следчы пракуратуры?

— Пры прыёме на работу галоўным крытэрыем з’яўляецца высокi прафесiяналiзм следчага. А хто ён: мужчына цi жанчына — не важна.

Ёсць пэўная заканамернасць у тым, што ў нас склаўся амаль мужчынскi калектыў. Нам даводзiцца расследаваць дзве асноўныя катэгорыi крымiнальных спраў: наўмысныя забойствы i службовыя злачынствы. Пагадзiцеся, нават не кожны мужчына зможа прызвычаiцца да крывавых, а нярэдка проста жудасных карцiн з месцаў забойстваў. Ды i выводзiць на чыстую ваду хабарнiкаў i iншых нядобрасумленных чыноўнiкаў, таксама праца нялёгкая, вымагае ад следчага шмат часу i сiл. Таму ў нашым аддзеле пераважна мужчынскi калектыў. Наколькi я ведаю, такая ж сiтуацыя i ў большасцi раённых пракуратур.

Хоць памылкова было б сцвярджаць, што расследаваць цяжкiя злачынствы — выключна мужчынская справа. Ёсць нямала жанчын, якiя спраўляюцца з гэтай нялёгкай працай нават лепш за прадстаўнiкоў моцнай паловы.

Што да пытання аб асноўных прафесiйных якасцях, то, на маю думку, апроч спецыяльнай тэарэтычнай падрыхтоўкi, практычных навыкаў, следчы павiнен быць яшчэ добрым псiхолагам i проста вельмi кантактным чалавекам, здольным знайсцi агульную мову нават з самым закаранелым злачынцам. А яшчэ неабходна мець моцныя нервы i выключную працаздольнасць.

— Апошнiм часам назiраецца агульны рост злачыннасцi па ўсёй краiне i ў Мiнску ў прыватнасцi. Напэўна, нагрузкi на следчых сталiчнай пракуратуры iстотна павялiчылiся?

— Не. Паколькi ўсплёску цяжкiх злачынстваў не адбылося, то i нагрузкi на следчы апарат на працягу апошнiх трох гадоў iстотна не мяняюцца. Напрыклад, у 2004 годзе мы завяршылi расследаванне 60 крымiнальных спраў, летась — 59, а за 9 месяцаў гэтага года — 44.

— А якiя справы даводзiцца разблытваць зараз? I што цяжэй: выявiць i даказаць вiну забойцы цi вывесцi на чыстую ваду карупцыянера?

— Зараз у вытворчасцi следчых нашага аддзела знаходзiцца 20 крымiнальных спраў, з якiх пяць узбуджаны па фактах наўмысных забойстваў, астатнiя — службовыя злачынствы. Апошнiя 5 гадоў назiраецца тэндэнцыя да павелiчэння колькасцi расследуемых спраў па фактах хабарнiцтва i злоўжывання службовым становiшчам, што сведчыць аб актывiзацыi праваахоўных органаў па выкараненню карупцыi.

А наконт складанасцi згаданых катэгорый спраў, дык тут няма нейкай строгай заканамернасцi. Бываюць вельмi хiтрыя, нават вынаходлiвыя i забойцы, i карупцыянеры. Але ж i мы не стаiм на месцы, з года ў год удасканальваем сваё майстэрства. У нас ёсць супрацоўнiкi, якiя спецыялiзуюцца на расследаваннi службовых злачынстваў i наўмысных забойстваў. Праўда, у сувязi з «вытворчай неабходнасцю» падчас пра спецыялiзацыю даводзiцца забываць. Аднак самыя складаныя i цяжкiя справы давяраем толькi «вузкiм» спецыялiстам.

— Якое злачынства вас асабiста ўзрушыла i запомнiлася на ўсё жыццё?

— Хоць прайшло ўжо больш за 12 гадоў, да гэтага часу памятаю карцiну забойства двух чалавек, мужа i жонкi, у Заводскiм раёне. Гэта была мая першая справа, своеасаблiвае баявое хрышчэнне.

Увогуле, у памяцi застаюцца многiя крывавыя эпiзоды са следчай практыкi. Мы ж — жывыя людзi, а не бяздушныя робаты.

— Што адчувае следчы пасля ўдала завершанай справы?

— Вялiкае задавальненне ад сваёй працы. У такiя iмгненнi забываюцца i бяссонныя ночы, i ўсе iншыя нязручнасцi, прычыненыя работай.

— А калi злачынцy ўдаецца пазбегнуць пакарання...

— Значыць, дзесьцi недапрацаваў следчы. Можна, вядома, спаслацца на хiтрасць i вынаходлiвасць злачынцы, у рэшце рэшт, на цэлы шэраг аб’ектыўных прычын, якiя перашкаджаюць паспяховаму расследаванню. Але я лiчу, што найперш следчаму трэба спытаць з самога сябе. Бо нераскрываемых злачынстваў не iснуе.

— У нашай размове немагчыма абмiнуць забойства журналiсткi Веранiкi Чаркасавай. 20 кастрычнiка споўнiцца роўна 2 гады як у сваёй кватэры па-зверску яна была забiта, а злачынства да гэтага часу не раскрыта. Больш за тое, следства па гэтай справе прыпынена. Цi азначае гэта, што пошукi забойцы таксама ўжо не вядуцца?

— Не. Аператыўная праца па гэтай справе працягваецца. А расследаванне i сапраўды прыпынена ў сувязi з тым, што не ўстаноўлены асобы, якiя здзейснiлi злачынства. На маю думку, гэтая крымiнальная справа — не безнадзейная, i яе расследаванне можа быць даведзена да лагiчнага канца.

— З пункту гледжання прафесiянала, як вы лiчыце, наколькi грунтоўна было падрыхтавана гэтае забойства цi злачынца дзейнiчаў спантанна?

— На маю думку, гэтае злачынства не было дакладна прадумана i загадзя падрыхтавана. Пра гэта яскрава сведчыць той факт, што забойца выкарыстаў нож, якi ўзяў на кухнi сваёй ахвяры. Калi б злачынца адразу ж меў намер забiць Чаркасаву, то ўзяў бы з сабой уласную зброю, а не спадзяваўся б на выпадкова знойдзены нож. Вось i ўсё, што я на дадзены момант магу сказаць наконт гэтага забойства.

— Следчых нярэдка папракаюць за цяганiну, якая для змешчаных за краты падазраваемых сама па сабе пераўтвараецца ў пакаранне. Наколькi справядлiвыя такiя папрокi на адрас следчых сталiчнай пракуратуры?

— У гэтым выпадку мне не даводзiцца чырванець за сваiх падначаленых. Яны не дапускаюць цяганiны цi проста наўмыснага прамаруджвання з расследаваннем спраў. Хоць укласцiся ў адведзены законам тэрмiн не заўсёды лёгка, бо, апроч правядзення следчых дзеянняў, патрабуюцца яшчэ шматлiкiя i складаныя экспертызы, на якiя затрачваецца многа часу.

— А якiя праблемы iстотна перашкаджаюць рабоце следчых сталiчнай пракуратуры?

— Безумоўна, у нас, як i ва ўсiх, ёсць свае праблемы, але мы вырашаем iх у рабочым парадку. Так што наўрад цi варта выносiць iх на суд грамадскасцi.

— Добра. Пакiнем па-за ўвагай лакальныя праблемы. А якiм чынам, на вашу думку, можна ўдасканалiць работу следчага апарату наогул?

— Не прэтэндуючы на iсцiну ў апошняй iнстанцыi, у дадзеным выпадку я магу выказаць толькi сваё прыватнае меркаванне. На маю думку, наспела неабходнасць рэформы ўсёй сiстэмы следства. У прыватнасцi, я лiчу, што следчыя падраздзяленнi ўсiх праваахоўных органаў трэба аб’яднаць пад адным дахам, а дакладней, у сiстэме пракуратуры. Толькi не падумайце, што я адстойваю ведамасныя iнтарэсы. Проста, менавiта такiм чынам можна iстотна ўдасканалiць працу следчых. I гэта не толькi маё меркаванне. Па такiм шляху, напрыклад, пайшлi нашы лiтоўскiя калегi. Там, дарэчы, пракурор, якi расследуе справу, прадстаўляе яе i ў судзе. Гэта не толькi робiць абвiнавачанне больш эфектыўным, але i павышае адказнасць следчага за канчатковы вынiк сваёй працы.

Мікола ДЗЯБЁЛА

http://www.zvyazda.minsk.by

 

в начало страницы


© 2006 Генеральная прокуратура Республики Беларусь
При использовании материалов ссылка на сайт Генеральной прокуратуры Республики Беларусь обязательна