Адбылася сустрэча Генпракурора Андрэя Шведа са студэнтамі БДУІР

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед сустрэўся са студэнтамі і прадстаўнікамі працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (далей – БДУІР). 

Пачынаючы мерапрыемства, Андрэй Швед падзякаваў рэктару БДУІР Вадзіму Богушу за супрацоўніцтва, арганізаванае на пастаяннай аснове: «Для пракурораў такія сустрэчы сталі традыцыйнымі: мы практычна жывём жыццём універсітэтаў, асабліва там, дзе ёсць нейкае напружанне, настрой. Мы добра ведаем сітуацыю, падтрымліваем адносіны з рэктарамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі. І сёння прыемна адзначыць, што калі раней мы бачылі, як частка студэнцтва прымае актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то сёння размова ідзе ўжо пра адзіночныя факты». 

Генеральны пракурор падкрэсліў, што настроены на давер у час размовы, гатовы адказаць на пытанні па любых тэмах, пачуць і ўлічыць меркаванне кожнага. 

Характэрна, што ў асноўным аўдыторыю цікавілі пытанні арганізацыі навучальнага працэсу і навуковай дзейнасці, у прыватнасці магчымасць больш актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы законапраектаў, якія закранаюць сферу адукацыі, нюансы праходжання вайсковай службы навуковымі супрацоўнікамі. Праблематыку некаторых пытанняў Андрэй Швед абяцаў абмеркаваць з зацікаўленымі органамі, па іншых аспектах даў практычныя рэкамендацыі. 

Не засталіся без увагі і грамадска-палітычныя пытанні: мэтазгоднасць карэкціроўкі выбарчай сістэмы, перспектывы развіцця шматпартыйнасці ў Беларусі. 

У развіццё тэмы Андрэй Швед нагадаў: «Ва ўстановах адукацыi не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты. Гэта сусветная практыка». 

Генпракурор рэкамендаваў вывучыць замежнае заканадаўства ў адпаведных сферах і асабіста пераканацца ў тым, што аналагічныя нормы беларускага права шмат у чым больш ліберальныя. 

Разам з тым ён канстатаваў, што сёння выклікі перараслі ў пагрозы, якія патрабуюць кансалідацыі грамадства і адэкватнага рэагавання дзяржаўных органаў. 

Андрэй Швед акцэнтаваў увагу на няўхільнасці адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні і на тым факце, што дзяржава мае дастатковыя рэсурсы для выяўлення ўсіх парушальнікаў закону. Параіў удумліва ставіцца да заклікаў удзельнічаць у розных акцыях і выбіраць тыя варыянты выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі, якія не прывядуць да правапарушэнняў. 

«Падставай для адлічэння можа стаць пэўная колькасць пропускаў заняткаў па няўважлівых прычынах. Адміністрацыйны арышт, які студэнт адбывае па рашэнні суда, не з'яўляецца ўважлівай прычынай для пропуску заняткаў. Магу толькі параіць ўзважваць свае ўчынкі і цвяроза ацэньваць іх магчымыя наступствы», – рэзюмаваў Генеральны пракурор. 

Андрэй Швед падкрэсліў важнасць крытычнага ўспрымання інфармацыі ва ўмовах перанасычэння навінамі апошніх дзён: «Работая на дзяржаўнай службе, нясеш адказнасць за кожнае сваё слова. За любым з іх стаіць пласт аб'ектыўнай дакладнай інфармацыі. І толькі такімі фактамі можна аперыраваць». 

«Не трэба ламаць сабе жыццё, паддаючыся на правакацыі тых, хто бессаромна выкарыстоўвае людзей. Пакуль яны застаюцца беспакаранымі. Пакуль... 

Вам і нам у гэтай краіне жыць. Мы прывыклі да таго, што яна чыстая, мірная, бяспечная. Прывыклі як да дадзенасьці і ў пэўным сэнсе дапусцілі гэты канфлікт... Не спяшайцеся. Перад вамі ўсё жыццё. І трэба разумець, што, паддаўшыся маніпулятарам, можна зламаць яе адным неабдуманым крокам». 

На праканцы сустрэчы рэктар БДУІР Вадзім Богуш выказаў удзячнасць за адкрыты дыялог: «Цяпер мы апынуліся ў сітуацыі, якая патрабуе часта нестандартных падыходаў. Таму вельмі важна забяспечыць магчымасць шматвектарнага аналізу інфармацыі, які дазваляе прыняць узважаныя рашэнні для канструктыўнага ўзаемадзеяння ўсіх слаёў грамадства». 

Рэктар універсітэта таксама адзначыў гатоўнасць студэнцкага актыву і працоўнага калектыву ўдзельнічаць у актуальнай нарматворчай дзейнасці і заручыўся падтрымкай такіх ініцыятыў з боку Генеральнай пракуратуры. 

Фота: газета «СБ.Беларусь сегодня» 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі