Часопіс «Законнасць і правапарадак»

Часопіс «Законнасць і правапарадак» - прававой навукова-практычны часопіс, заснаваны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, выдаецца з 2007 года перыядычнасцю адзін раз у квартал. Зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 657, індэкс ISSN 1993-1522. Рэдакцыйная калегія часопіса прымае да апублікавання матэрыялы суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў з розных арганізацый згодна спецыялізацыі часопіса. На яго старонках публікуюцца артыкулы выдатных вучоных-правазнаўцаў і практыкуючых юрыстаў, дадзеныя пракурорскай і следчай практыкі, асвятляюцца розныя праблемы стану законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй, вынікі дзейнасці органаў пракуратуры па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства. Наклад выдання складае 2 000 экзэмпляраў.