Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубаў прыняў удзел у пасяджэнні Магілёўскага райвыканкама па пытаннях прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубаў, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк прынялі ўдзел у пасяджэнні Магілёўскага райвыканкама. Тэма пасяджэння - стан правапарадку ў раёне, выкананне заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п'янства і алкагалізму ў першым паўгоддзі 2018 г. 

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на тэрыторыі Магілёўскага раёна колькасць злачынстваў, якія зарэгістраваны, скарацілася на 16% (з 335 да 279), у тым ліку асабліва цяжкіх і цяжкіх - на 29% (з 31 да 22). 

У той жа час раней судзімыя грамадзяне, а таксама нецвярозыя асобы здзейснілі кожнае трэцяе злачынства. 

Асобы, якія не працавалі і не вучыліся, здзейснілі 141 злачынства. Пры гэтым з 45 асоб, якія парушылі крымінальны закон у стане алкагольнага ап'янення, 36 – не былі працаўладкаваны або вызначаны ў навучальную ўстанову. З 59 асоб, якія дапусцілі рэцыдыў, 51 чалавек не працаваў і не вучыўся. 

У аналізуемы перыяд у Магілёўскім раёне не зафіксаваны рост колькасці забойстваў – 1 (1). 

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам псіхаактыўных рэчываў, знізілася ў два разы (з 8 да 4), у тым ліку звязаных з іх збытам (з 4 да 2). 

Разам з тым, як адзначыў Аляксандр Дубаў, зніжэнне паказчыка з улікам высокай латэнтнасці такіх злачынстваў не сведчыць аб аздараўленні абстаноўкі са спажываннем наркотыкаў і іх незаконным абаротам. 

Пры паляпшэнні крымінагеннай сітуацыі ў раёне ўзрасла колькасць: 

  • наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (з 0 да 5); 
  • рабаванняў (з 4 да 7); 
  • выкраданне транспартнага сродку (з 2 да 5); 
  • махлярстваў (з 2 да 6); 
  • разбояў с (0 да 1). 
Найбольш распаўсюджаныя злачынствы - крадзяжы (47%, або 132 з 279). У аналізаваным перыядзе назіралася памяншэнне з 159 да 132. Аднак знізілася і раскрыццё крадзяжоў (з 55% да 50%). Устаноўлена, што з 96 нераскрытых злачынстваў 69 складалі менавіта крадзяжы. 

Адна з асноўных прычын большасці злачынстваў - п'янства і алкагалізм. 

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь канстатаваў, што ў Магілёўскім раёне не задзейнічаны комплексны падыход да барацьбы з злоўжываннем алкагольнымі напоямі. У прыватнасці. супрацоўнікі АУС і медыцынскія работнікі (урачы-нарколагі, псіхолагі), супрацоўнікі сацыяльных службаў мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, члены працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый павінны праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў дачыненні да канкрэтных асоб скаардынавана. 

На думку Аляксандра Дубава, у раёне неабходна аптымізаваць дзейнасць ўсіх суб'ектаў прафілактыкі. Гэта дазволіла б не дапусціць гвалту ў сем'ях, знізіць ўзровень бытавой злачыннасці, больш эфектыўна процідзейнічаць карупцыі і незаконнаму абароту псіхаактыўных рэчываў, асабліва сярод моладзі. 

Па выніках пасяджэння яго ўдзельнікі прынялі рашэнне, у якім вызначылі пытанні, якія патрабуюць увагі, усталявалі тэрміны для іх выканання, вызначылі адказных службовых асоб.


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости