Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк прыняў удзел у 28-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

У Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) 20 верасня 2018 года адбылося 28-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – КСГП), у якім прыняў удзел і выступіў з дакладам Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк. 

У якасці ганаровага госця з прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся таксама Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі пракурораў Герхард Яраш. 

КСГП_9.jpg

У ходзе мерапрыемства кіраўнікі наглядных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб перадавых практыках пракурорскай дзейнасці, у тым ліку ў сферах барацьбы з карупцыяй, выканання законаў у працы органаў дазнання і папярэдняга следства. 

Разгледзелі вынікі выканання ў 2017 годзе ў сваёй частцы праграм супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму, незаконным абаротам псіхаактыўных рэчываў, гандлем людзьмі, нелегальнай міграцыяй, злачынствамі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. 

Гэтая тэма ўзнімалася і падчас сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый КСГП з Прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам, бо 28 верасня 2018 года ў Душанбэ ладзіцца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. 

Генеральныя пракуроры азнаёміліся з ходам рэалізацыі ў бягучым годзе Праграмы абмену вопытам, правядзення навуковых даследаванняў і семінараў пракурорскіх работнікаў у галіне абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх на 2018–2020 гады. 

Зацвердзілі аналітычны даклад і зводную справаздачу аб стане злачыннасці, следчай працы, пракурорскай дзейнасці, забеспячэнні органамі пракуратуры правоў грамадзян за межамі сваёй дзяржавы, практыцы выканання міжнародных дагавораў у крымінальна-прававой сферы ў дзяржавах – удзельніцах СНД за 2017 год. 

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк у сваім выступе інфармаваў аб рабоце пракуратуры па супрацьдзеянні кіраванню транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. 

Кіраўнік ведамства адзначыў, што забеспячэнне бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва, неад'емнай часткай якой з'яўляецца бяспека дарожнага руху, – адзін з асноўных накірункаў унутранай палітыкі беларускай дзяржавы. 

Аляксандр Канюк інфармаваў аб тым, што па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь распрацавала законапраект аб карэкціроўцы нормаў адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, які быў прыняты ў 2013 годзе: 

- ўведзена двухразовае павелічэнне памеру штрафу, якi накладаецца ў адміністрацыйным парадку;
- у крымінальным законе замацаваная дыферэнцыраваная адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў кіроўцам у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення;
- дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі стала безальтэрнатыўным;
- ўзмоцнена адказнасць за здзяйсненне паўторнага ДТЗ у стане алкагольнага ап'янення;
- ў крымінальны закон ўведзена спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яно знаходзілася. 

Генпракурор Беларусі звярнуў увагу на тое, што суд і органы, якія вядуць адміністрацыйны працэс, сталі апавяшчаць ўладальнікаў аб факце правапарушэння, паколькі прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці атрымала прэюдыцыяльнае значэнне і пазней магло цягнуць страту права ўласнасці на транспартны сродак. 

Сярод змяненняў у крымінальны закон, якія рыхтуюцца апошнім часам, Аляксандр Канюк назваў: 

  • ўсталяванне мінімальнага і павелічэнне максімальнага тэрміна пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, якое выкалала цяжкія наступствы; 
  • прымяненне безальтэрнатыўнага пяцігадовага тэрміну пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам. 
«Прыняцце такіх мер дасць магчымасць замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў сферы бяспекі дарожнага руху, знізіць колькасць правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з п'янствам за рулём, паменшыць колькасць ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў і пацярпелых у іх людзей», – запэўніў Аляксандр Канюк. 

КСГП_8.jpg

У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі пасяджэння адобрылі прапанову аб правядзенні 29-га пасяджэння КСГП ў Кыргызскай Рэспубліцы ўвосень 2019 года, прынялі да ведама ініцыятыву аб правядзенні 30-га пасяджэння КСГП ў 2020 годзе ў Рэспубліцы Узбекістан. 

Кіраўнікі дэлегацый генеральных пракуратур дзяржаў – удзельніц СНД адзначылі атмасферу даверу і ўзаемаразумення падчас пасяджэння, падкрэслілі важнасць каардынацыі барацьбы з найбольш небяспечнымі відамі злачынстваў, неабходнасць паглыблення супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў і свабод грамадзян. 

Фота: genproc.gov.ru


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі