Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк правёў нараду аб мерах, якія прымаюцца для скарачэння знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці

Совещание_2.jpg

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі сёння ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г. Маскве адбылася нарада па пытаннях наконт скарачэння знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртання валютнай выручкі ў краіну.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, кіраўнікі зарэгістраваных у Расійскай Федэрацыі суб'ектаў тавараправодных сетак (ТПС), шэрагу буйных беларускіх кампаній-вытворцаў.

Совещание_4.jpgВа ўступным слове Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь праінфармаваў аб прынятым рашэнні змяніць крытэрыі ацэнкі экспарту пры выкананні суб'ектамі гаспадарання планавых паказчыкаў. Згодна з новым падыходам падлягае ўліку не кошт адгружаных тавараў, а аб'ём паступіўшых за іх фактычных плацяжоў, дынаміка змены пратэрмінаваных даўгоў. «Адгрузіць прадукцыю замежным пакупнікам – гэта палова справы. Куды важней, каб за пастаўленую прадукцыю своечасова быў выраблены разлік і ў краіну паступіла валюта », адзначыў Аляксандр Канюк.

У 2017 годзе ў агульным аб'ёме экспарту пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю склалі 44,4 % і ў параўнанні з 2016 годам узраслі на 18,8 %. Пры гэтым даўгі расійскіх суб'ектаў гаспадарання павялічыліся на 9,3 % і дасягнулі 204 млн долараў ЗША.

У галіновай структуры даўгоў істотных змен не адбылося: у лідэрах застаюцца прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, на долю якіх прыпадае палова ўсёй запазычанасці.

Пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы праваадносін прыводзіць да высновы аб неабходнасці сыходу ад прасоўвання прадукцыі, асабліва ліквіднай, праз пасрэдніцкія арганізацыі.

Генеральны пракурор нагадаў аб палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь "Аб таварных біржах" і прынятай у яго развіццё пастановы Урада, згодна з якой здзелкі па пэўным пераліку тавараў павінны заключацца на біржавых таргах «Беларускай універсальнай таварнай біржы», што дазволіла б максімальна ўлічваць інтарэсы беларускага вытворцы. «У гэтым годзе органы пракуратуры ўзмоцняць кантроль за выкананнем названага закона і будуць прымаць самыя жорсткія меры», –запэўніў Аляксандр Канюк.

Удзельнікаў нарады апавесцілі аб падрыхтоўцы законапраекта наконт увядзення адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў да заключэння здзелак на біржавых таргах.

Акрамя таго Аляксандр Канюк звярнуў увагу тых, хто прысутнічых на тое, што ў адпаведнасці з заканадаўствам здзелкі з біржавымі таварамі, ажыццёўленыя па-за біржавымі таргамі, разглядаюцца як нікчэмныя з усімі спадарожнымі прававымі наступствамі.

Аб прымаемых мерах па скарачэнні пратэрмінаванай запазычанасці і вяртанню ўжо ўтвораных даўгоў выступілі са справаздачамі кіраўнікі суб'ектаў ТПС.

Па выніках нарады падпісаны пратакол даручэнняў.

Совещание_3.jpg


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі