Па традыцыі ў дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк сумесна з іншымі пракурорскімі работнікамі прыняў удзел у мітынгу на востраве Мужнасці і Смутку ў Мінску.
Ваенны канфлікт у Афганістане працягваўся амаль 10 гадоў. У ім удзельнічалі каля 30 тысяч беларусаў. З іх 723 загінулі, столькі ж вярнуліся з вайны інвалідамі, больш за паўтары тысячы чалавек атрымалі раненні, кантузіі, калецтва.
Зараз у органах пракуратуры працуе 19 чалавек, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане і другіх гарачых кропках, сярод ветэранаў органаў пракуратуры – 4 воіна – інтэрнацыяналісты.
У час мітынгу памяць асоб, якія загінулі ў Афганістане, ушанавалі хвілінай маўчання. Да падножжа мемарыяльнага комплексу ўскладзены вянкі і кветкі ад міністэрстваў і ведамстваў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый і ветэранаў.
Фота: Генеральная пракуратура Беларусі
Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры